Грамадства55

У Наваполацку збіраюцца падоўжыць трамвайную лінію. У Беларусі такога не рабілі ўжо чвэрць стагоддзя

У Наваполацку сур'ёзна сабраліся працягваць трамвайную лінію, піша Blizko.by, адзначаючы, што гэта можа стаць першым будаўніцтвам новых трамвайных шляхоў у краіне за апошнія 25 гадоў.

Трамвай у Наваполацку. Фота: Wikimedia Commons

Наваполацкі гарвыканкам паведаміў жыхарам горада пра правядзенне грамадскага абмеркавання, на якое вынесена справаздача аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе праекта будаўніцтва, заўважыў наваполацкі сайт Gorod214.

На сайце гарвыканкама апублікаваная сама справаздача і прадстаўлена абгрунтаванне неабходнасці планаванай дзейнасці. Адзначаецца, што рэалізацыя інвестыцыйнага праекта накіраваная на развіццё трамвайнага руху ў Наваполацку.

Мэта праекта — палепшыць бяспеку і якасць пасажырскіх перавозак, а таксама вызначыць найбольш эканамічна мэтазгодны варыянт падаўжэння наяўных трамвайных шляхоў у горадзе.

Узводзіць трамвайную лінію ў Наваполацку плануюць дзвюма чэргамі. Праектам 1-й чаргі прадугледжаны працяг трамвайнай лініі ад наяўнай працягласцю арыенціровачна 3,7 км. Гэта ўчастак ад вуліцы Камсамольская па вуліцах Заводскі праезд і Маладзёжная да пасёлка Паліміраўскі з будаўніцтвам разваротнага кольца.

Разглядаюцца 2 варыянты падаўжэння трамвайнага шляху:

  • уздоўж вуліцы Маладзёжнай трамвайнае палатно прадугледжана справа ад праезнай часткі па зялёнай лініі з пераносам тратуара.
  • уздоўж вуліцы Маладзёжнай трамвайнае палатно прадугледжана па цэнтры праезнай часткі з уладкаваннем прыпыначных пунктаў на праезнай частцы.

Другая чарга падаўжэння прадстаўленая таксама ў двух варыянтах:

  • Энергетыкаў і Нафтаперапрацоўшчыкаў ад прахадной завода ААТ «Нафтан» да прыпыначнага пункта трамвая «Падстанцыя».
  • Нафтаперапрацоўшчыкаў, Мантажнікаў, Партызанскай, Прамысловай ад прыпыначнага пункта трамвая «Падстанцыя» да завода «Палімір».

Грамадскае абмеркаванне праводзіцца да 16 красавіка.

Наваполацк — адзін з чатырох гарадоў Беларусі (акрамя яго — Мінск, Віцебск і Мазыр), якія маюць трамвайную сістэму. Адзіны трамвайны маршрут звязвае горад з прамысловай зонай. Наяўны двухшляховы трамвайны шлях праходзіць на адасобленым палатне па цэнтры вуліцы Камсамольская.

Каментары5

  • Муртазаев
    05.04.2025
    В Мозыре хороший трамвайный маршрут.
  • полочанин
    05.04.2025
    Если бы их действительно волновало удобство для жителей, то они продлили бы трамвай до ж/д вокзала в Полоцке. это надо обоим городам. да и бюджет на два города раскинуть было бы правильно.
    а перенести трамвай на Молодежную, это удобно для всех, кроме жителей домов на первой линии. и уж совершенно точно не между проезжих частей...
  • Žvir
    05.04.2025
    Фота: Tамвай у Наваполацку. - Tramvaj baču, a dzie Navapolack ?

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць