Грамадства55

Аўтар фільма «Чужое неба», знятага падманам: Падбор герояў — гэта наша прафесійная таямніца

Супрацоўнік БТ Аляксей Мартынёнак, які зняў фільм пра «нялёгкую долю беларусаў за мяжой», адправіўся ў тур па беларускіх універсітэтах.

Фота: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Сустрэчу з аўтарамі прапагандысцкага фільма «Чужое неба» арганізавалі для студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У ёй удзельнічалі рэжысёр фільма Аляксей Мартынёнак, міністр адукацыі Андрэй Іванец, а таксама галоўная гераіня фільма Юлія Брыкіна-Барысава.

Мартынёнак заявіў, што ягоны фільм павінны паглядзець усе маладыя беларусы, піша «СБ».

«Гэты фільм варта паглядзець усім, але ў першую чаргу маладым людзям і студэнтам. Пасля падзей 2020 года вырасла новае пакаленне, якое тыя падзеі закранулі па датычнай. Яны ў многіх выпадках не пабачылі і не зразумелі тых наступстваў, глыбіню і маштабы падзей. Але і тым, хто непасрэдна сутыкнуўся з рэаліямі, будзе карысна даведацца, да чаго могуць прывесці эмоцыі, якія захліснулі грамадства», — заявіў прапагандыст БТ.

Ад адказу на пытанне пра выбар герояў фільма Мартынёнак сціпла ўхіліўся.

«Падбор герояў — гэта наша прафесійная таямніца, аднак магу сказаць, што далёка не ўсе ўвайшлі ў рамкі аднаго фільма», — адзначыў Мартынёнак.

Насамрэч, усе героі «Чужога неба», акрамя Брыкінай-Барысавай, трапілі ў фільм падманам. Да іх звярнуліся людзі нібыта ад Офіса Святланы Ціханоўскай і папрасілі запісаць апавяданне пра праблемы, з якімі людзі сутыкаюцца ў эміграцыі. Герояў запэўнівалі, што гэтыя інтэрв'ю запісваюцца для таго, каб донары выдзелілі фінансавую дапамогу людзям, якія аказаліся ў складанай сітуацыі. Як высветлілася, людзей жорстка падманулі: іх інтэрв'ю мантавалі для фільма на БТ.

У Беларусі здымалі інтэрв'ю толькі з Брыкінай-Барысавай. Яна эмігравала з сям'ёй у 2022 годзе — пасля таго як яе мужу Станіславу Брыкіну пачаў пагражаць палітычны крымінальны пераслед. Нарэшце Юлія ўзяла дзяцей і вярнулася ў Беларусь, а яе муж скончыў жыццё самагубствам.

Брыкіну-Барысаву запрасілі выступіць на закрытай прэм'еры фільма ў сталічным кінатэатры. А цяпер яна ў складзе аўтарскай групы «Чужога неба» ездзіць па Беларусі і расказвае пра жахі жыцця за мяжой. Мартынёнак абяцае, што гастролі па краіне працягнуцца.

Каментары5

  • $
    08.04.2025
    У чым падман? Яны дакладна ня ведалі каму нясуць тую бязглуздасьць якую неслі? Ну добра - тут згодны. Але несьці розную бздуру іх таксама прымушалі, пальцы ў дзьверы заціскалі? У чым падман?
  • экс-палітвязень
    08.04.2025
    Брыкіна-Барысава, на тваім сумленьні кроў бацькі тваіх дзяцей.
  • даведка
    08.04.2025
    Подозреваю, что КГБ для таких как Мартинёнок даже не стал делать левый паспорт.

Цяпер чытаюць

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія17

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія

Усе навіны →
Усе навіны

Якія карысныя выкапні ёсць ва Украіне?2

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам43

Кампанія А1 запусціла сваё таксі. Дзе цяпер танней?2

Літва і Польшча здагналі Ізраіль па ВУП на душу насельніцтва12

У Даніі аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей — пацярпелі мінімум 11 чалавек1

Напалі і паранілі ўкраінскага блогера Сяргея Сцярненку34

Азараў: Думаю, Мельнікава паехала адпачываць на Кубу37

Рэаніматолаг Мартаў расказаў, як выратаваў жанчыну з чатырма скразнымі раненнямі сэрца5

«Абсалютны хаос». Камала Харыс раскрытыкавала Трампа ў першай прамове пасля паразы на выбарах8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія17

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць