Усяго патроху1212

Роберт Дэ Ніра пра гендарны пераход дачкі: Я люблю яе гэтак жа, як любіў яго

Галівудскі акцёр Роберт Дэ Ніра заявіў, што падтрымаў свайго сына Аарона, які змяніў гендарную ідэнтычнасць і стаў жанчынай Эйрын.

Фота: Evan Agostini/Invision/AP, File

У нядаўнім інтэрв’ю для выдання Them, прысвечанаму ЛГБТК+, Эйрын Дэ Ніра расказала пра «ўступленне ў новую ідэнтычнасць», піша Бі-бі-сі.

Знакаміты бацька Эйрын сказаў у каментары Variety:

«Я любіў і падтрымліваў Аарона як сына, а цяпер я люблю і падтрымліваю Эйрын як дачку».

«Не ведаю, што тут такога, — дадаў ён. — Я люблю ўсіх сваіх дзяцей».

29-гадовая дачка зоркі фільма «Добрыя хлопцы» расказала, што пачала гендарны пераход летась.

Эйрын, дачка Дэ Ніра і Тукі Сміт, казала, што акцёрка Лаверн Кокс стала для яе натхненнем, і цяпер яна спадзяецца дапамагчы пашырыць бачнасць трансгендарных людзей.

Што да досведу быць адной з сямі дзяцей Дэ Ніра, яна сказала: «Не існуе ідэальных бацькоў, але я ўдзячная, што мае бацькі абаранілі мяне ад празмернай публічнасці».

«Яны сказалі, што хочуць, каб у мяне было як мага болей звычайнае дзяцінства».

У Вялікабрытаніі апошнім часам разгарэліся спрэчкі вакол правоў трансгендарных жанчын пасля таго, як Вярхоўны суд аднагалосна пастанавіў, што, згодна з законам аб роўнасці, жанчына вызначаецца паводле біялагічнага полу.

Цяпер адзіная суддзя Вялікабрытаніі, якая публічна заявіла пра сваю трансгендарнасць, плануе падаць пазоў у Еўрапейскі суд за правы чалавека супраць гэтага рашэння, якое, на яе думку, парушае яе правы.

Каментары12

  • Xyz
    01.05.2025
    Filipp, нет, просто он адекватный человек
  • Штолле
    01.05.2025
    Filipp, вы из своего колхоза давно выезжали, эксперт по социальной политике?
  • Ххх
    01.05.2025
    Асабіста я прызнаю адну форму трангендэрнага пераходу. Калі дзіця нараджаецца з невыразнымі палавымі прыкметамі і бацькі вырашаюць які пол будзе мець дзіця, а хірургі выконваюць пажаданне бацькоў. Агульны медыцынскі тэрмін для такіх сітуацый — “парыушэнні палавой дыферэнцыяцыі” (Disorders of Sex Development, DSD).

    Парушэнні могуць падзяляцца на:

    1. Congenital Adrenal Hyperplasia (CAH) – прыроджаная гіперплазія наднырачнікаў

    2. Androgen Insensitivity Syndrome (AIS) – сіндром нечуллівасці да андрогенаў

    3. 5-alpha-reductase deficiency – дэфіцыт 5-альфа-рэдуктазы

    4. Ovotesticular DSD – оватэстыкулярны стан (раней называлі «сапраўдны гермафрадытызм»)

    5. Mixed Gonadal Dysgenesis – змешаная гонаднавая дысплазія

    6. Complete Gonadal Dysgenesis – поўная гонаднавая дысплазія

    7. Turner Syndrome (45,X) – сіндром Тэрнера

    8. Klinefelter Syndrome (47,XXY) – сіндром Кляйнфельтэра

    9. Mosaic DSD (напрыклад, 45,X/46,XY) – мазаічныя формы DSD

    10. 17-beta-hydroxysteroid dehydrogenase deficiency – дэфіцыт
    17-бэта-гідраксістэроід-дэгідрагеназы

    11. Persistent Müllerian Duct Syndrome (PMDS) – сіндром персістэнцыі мюллерыевых пратокаў

    12. Swyer Syndrome – 46,XY гонаднавая дысплазія з жаночым фенатыпам

    Усё іншае, гэта псіхічныя адхіленні.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць