Вось хто той «рэжысёр», які падманам стварыў фільм пра віленскую і беластоцкую эміграцыю
Аляксей Марцінёнак больш за 15 гадоў працуе ў структурах беларускага тэлебачання, але ніколі не быў на першых ролях. Расказваем пра яго.

Аляксею Марцінёнку 37 гадоў. Па звестках Digital Intelligence Team, ён нарадзіўся і вырас у Мінску.
Вучыўся ў школе №177 ва Уруччы, дзе працавала ягоная маці, а пасля паступіў у Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт.
У маладосці Марцінёнак захапляўся рокам, асабліва рускім. Напрыклад, у 2011 ён ездзіў на фестываль «Нашэсце» ў Цвярскую вобласць Расіі.

Тады рокеры выступалі ўсе разам. Напрыклад, у 2011 годзе на фестывалі сыходзіліся Ляпіс Трубяцкі, Воплі Відаплясава, Акіян Эльзы і гурты, якія цяпер горача падтрымліваюць расійскае ўварванне ва Украіну (напрыклад, Аліса, Серьга і Гарык Сукачоў). А на адной тэатральнай сцэне выступалі Вера Палазкова, унесеная цяпер за антываенную пазіцыю ў спіс тэрарыстаў, і Іван Ахлабысцін, які моліцца на Пуціна.

Марцінёнак трапіў на Беларускае тэлебачанне ў 2008 годзе. Спачатку ён працаваў на СТБ. Акрамя з'яўлення ў эпізадычных ролях у кадры, ён быў эканамістам фінансава-эканамічнага абгрунтавання.

У 2016 перайшоў на працу ў Агенцтва тэленавін (АТН), але зоркай так і не стаў. Ён здымаецца ў спецпраектах агенцтва тэленавін, удзельнічае ў некаторых праектах. На канец 2024 года Марцінёнак быў на пасадзе палітычнага аглядальніка ў аддзеле аглядальнікаў галоўнай дырэкцыі АТН.

Цяпер яго вырашылі паспрабаваць на пасадзе рэжысёра. Падобна, што насамрэч рэжысёрскага досведу ў яго або зусім няма, або небагата.

У чым яго ўнёсак у стварэнні прапагандысцкага фільма «Чужое неба», не да канца зразумела. Ён прэзентаваны як рэжысёр, але насамрэч абсалютную большасць кантэнту падманутыя эмігранты запісалі самі. Унутры Беларусі запісваўся толькі маналог галоўнай гераіні Юліі Брыкінай-Барысавай.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬМуж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам
«Мне сорамна, але я нават не памятаю». Сталі вядомыя новыя падрабязнасці з працэсу здымак эмігрантаў для кіно на БТ
На БТ зрабілі фільм пра тое, як беларусы ледзь выжываюць у Еўропе. Каб запісаць відэа, герояў жорстка падманулі
Каментары