Свет

На выбарах у Румыніі за выхад у другі тур змагаюцца нацыяналіст, ліберал і кансерватар

У адсутнасць Кэліна Джарджэску, прэзідэнцкія выбары 4 мая набылі тыповы для Еўропы характар.

Кандыдат у прэзідэнты Румыніі Нікушор Дан перад выбарчымі дэбатамі ў Бухарэсце, 29 красавіка 2025. Фота AP Photo / Vadim Ghirda

Апытанні грамадскай думкі ставяць на першае месцы Джорджэ Сіміёна, старшыню правага і нацыяналістычнага Альянса за яднанне румынаў (Alianța pentru Unirea Românilor). 

38-гадовы Сіміён, які адносна нядаўна з'явіўся на палітычнай арэне, выступае за аб'яднанне Румыніі і Малдовы. У астатнім ягоныя палітычныя погляды блізкія да тых, якіх трымаюцца Джорджа Мелоні і «Альтэрнатыва для Германіі». Тэмай ягонай магістарскай працы былі «Злачынствы камуністычнага рэжыму».

За выхад у другі тур змагаюцца таксама два правацэнтрыскія кандыдаты. Гэта Крын Антанеску і Нікушор Дан.

Кансерватара Антанеску падтрымлівае ўрадавая кааліцыя, што складаецца з левацэнтрыстаў сацыял-дэмакратаў, правацэнтрыстаў з кансерватыўнай Нацыянал-ліберальнай партыі (НЛП) і партыі венгерскай нацыянальнай меншасці. 65-гадовы Антанеску раней уваходзіў у НЛП і быў спікерам Сената, ён правераная фігура на румынскім палітычным полі.

55-гадовы Дан — прымар, гэта значыць мэр сталіцы краіны, Бухарэста. Дан раней узначальваў ліберальны Саюз за ўратаванне Румыніі (СУР), аднак на выбары ідзе як незалежны і антымэйнстрымавы кандыдат.

На чацвёртае месца сацыёлагі ставяць былога прэм'ера Віктара Понцю. Раней ён узначальваў сацыял-дэмакратычную партыю, пасля стварыў цэнтрысцкую палітычную сілу.

Толькі пятай гэтым разам ідзе Элена Ласконі ад СУР, якая на выбарах 2024 года выходзіла ў другі тур разам з Кэлінам Джарджэску.

Кэлін Джарджэску. Фота: AP Photo/Vadim Ghirda

Джарджэску перамог у першым туры прэзідэнцкіх выбараў, набраўшы 22.94% галасоў, ён павінен быў пазмагацца за прэзідэнцкі пост у другім туры. Аднак Канстытуцыйны суд скасаваў вынікі першага тура з-за замежнага ўмяшання ў выбарчы працэс. Паводле даных спецслужбаў, за Джарджэску ў тыктоку агітавалі дзясяткі тысяч ботаў, якіх звязваюць з Крамлём.

Джарджэску выступаў за падзел Украіны між суседнімі дзяржавамі і апраўдваў дзеянні румынскіх фашыстаў-легіянераў часоў Другой сусветнай.

У ахоўніка Джарджэску следчыя знайшлі 1,5 мільёна даляраў наяўнымі пад паркетам. Яшчэ 7,2 мільёны ён з братам атрымаў з Афрыкі на рахункі.

Тайнік Потра. Фота: g4media.ro

Былы баец Замежнага легіёна, ахоўнік Джарджэску Гарацыу Потра працаваў наёмнікам у Афрыцы і раптам пайшоў у палітыку. Яго называюць таксама «румынскім Прыгожыным». З пачатку 1990-х гадоў Потра быў у афрыканскіх і арабскіх краінах замежным легіянерам, целаахоўнікам, начальнікам аховы, ваенным інструктарам. Затым узначаліў групу румынскіх наёмнікаў накшталт ПВК «Вагнер». У верасні мінулага года, перад выбарамі, ён лётаў у Маскву. 

Да ўдзелу ў перавыбарах Кэліна Джарджэску не дапусціў ЦВК.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ28

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ28

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць