Меркаванні1010

Памочнік Ціханоўскай Даніла Гаркавы і доля невядомых

Я не без унутраных сумневаў і ваганняў вырашыў напісаць гэты тэкст, калі высветлілася, што 33-гадовы кіраўнік аддзела Офіса Ціханоўскай адпрацаваў пяць гадоў з рэдкай анкалогіяй у бэкграўндзе, пасля сямі аперацый. Бывае, што не час не тое што для славы, і для слова — не час, піша Мікола Бугай.

Даніла Гаркавы. Фота з ягонага фэйсбука

Прызнаюся, што да публікацыі «Нашай Нівы», я, хоць сачу за палітычным працэсам, за навінамі, не ведаў такога чалавека і прозвішча такога не чуў. 

Гэта ўвогуле асаблівасць нашай беларускай сітуацыі цяпер. У сілу цяперашняга вымушанага маўчання, ананімнасці многіх з нас — «тут, там», як метафарычна выражаўся Янка Купала, у сілу пратаколаў бяспекі — пісаных ці няпісаных, якіх многія з нас трымаюцца, да якіх змусіў лукашызм, многія людзі дзейнічаюць ананімна ці не выстаўляючыся. Беларусы заўсёды былі партызанамі — ці лічылі нас партызанамі, прынамсі. Цяпер мы такія анлайн-партызаны: чытаем, назіраем, штосьці робім ці хоць пстрыкаем у шчаслівай ці нешчаслівай, па-рознаму гэта можна ацэньваць, безназоўнасці. 

Мяне ў гісторыі Гаркавага зачапіў не толькі драматызм. Мне гэтая гісторыя нагадала яшчэ і тое, колькі вакол нас «невядомых салдатаў»

І яшчэ такі аспект.

Мы часта дазнаёмся пра нешта, толькі калі здараецца трагедыя — як калі гіне каліновец, ці драма — як у Гаркавага.

Між тым ёсць дзясяткі тысяч людзей, якія робяць «сваё трошкі», ідуць да канца, але мы не ведаем іх пакуль, бо не час не тое што для славы, і для слова — не час.

Ёсць цяпер столькі людзей, якія ананімна робяць хтосьці складаныя, хтосьці рызыкоўныя, а хтосьці нудныя, з паперкамі, лічбамі ці кодамі праграмавання, справы.

Веліч таго, што многімі робіцца — не адзінкамі, тысячамі людзей — прыгаломшвае. Гінуць некаторыя, як невядомыя, пакуль, каліноўцы. Рызыкуюць жыццём і годнасцю чалавечай, як безыменныя — пакуль — хлопцы і дзяўчаты, якія дастаўлялі дапамогу сем’ям рэпрэсаваных. 

Але гэта тое, што і масавай свядомасцю ўспрымаецца як «вялікія» справы, а колькі робіцца ўсяго «невялікага».

Так, нічога велічнага няма ў працы ў Офісе Ціханоўскай, але ж і гэта трэба, і з гэтай бюракратычнай руціны тчэцца палотна нацыянальнага існавання.

Тэатр пачынаецца з вешака і гардэробніцы, а любая ўстанова пачынаецца з таго яе першага работніка, з якім мы сутыкаемся. Мы чытаем, чуем «Офіс»,«Офіс тое», «Офіс гэтае», але ў мяне, злавіў сябе на думцы я, са словам «Офіс» асацыяваўся будынак, яго кіраўніца і хіба некалькі публічных твараў, а не людзі, якія там працуюць, забяспечваюць функцыянаванне гэтай інстытуцыі.

І каб не анкалогія, не крытычная патрэба, мы б пра Гаркавага і не даведаліся. Ён быў бы невядомым салдатам на гэтай вайне.

Humble — моднае, нават заюзанае маркетынгам цяпер ангельскае слова, Даніла Гаркавы — быў адным з такіх, непублічных, ціхіх, незнакамітых. 

Не кожны чалавек з анкалогіяй у загашніку, а тым больш такой анкалогіяй і ў 29 гадоў, пойдзе такім займацца. «Хай іншыя, а ў мяне ўсё ж дыягназ, я маю права пажыць для сябе, я пажыву спакойна, маё то сумленне чыстае, а з маім анамнезам не магу дазволіць сабе рызыкаваць», — так мае права разважаць чалавек.

Гаркавы ж, а яму ў 2020-м было 29, аддаў сябе грамадскай справе — з усімі яе вялікімі рызыкамі і малым профітам. 

І ён не адзін, хто дзейнічае так — на сваіх месцах, у сваіх сітуацыях. Я ў гэтым чую вялікую надзею для нашага народа, для сябе як яго часцінкі.

Калі маеце магчымасць, падтрымайце збор на аперацыю Данілы Гаркавага. Там то, пакуль я выношваў гэтае выказванне, яму ўжо сабралі з коптурам, але хай будзе яшчэ трошкі больш. Пры такой хваробе запас не лішні. Дасць бог Даніла зноў пераможа, як не раз перамагаў.

Каментары10

  • Веда
    02.05.2025
    Шмат ты яшчэ чаго не ведаеш, Мікола, і пра Данілу таксама. Будзем спадзявацца, для аб'ектыўнасці, з часам і пра тое напішаш. Публічны актывізм - перш за ўсё адказнасць перад людзьмі, а ўласныя справы-хваробы, якім б цяжкімі яны б не здаваліся, адыходзяць на другі план.
  • Дай Бог яму здароўя
    02.05.2025
    Карэтней было б "Памочнік Ціханоўскай і доля невядомых вынікаў працы".
  • Nk
    02.05.2025
    Слушна. Ведаю шмат такіх "партызанаў", якія без піяру, сацсетак і славы робяць свае "трошкі".
    І іак заўсёды было ў Беларусі. Можна на нейкі час стрымаць, але немагчыма спыніць.

Цяпер чытаюць

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Германія перад вучэннямі «Захад-2025» перакідае свае знішчальнікі ў Польшчу

Саша Філіпенка пасля забароны продажу «Слана» ў Беларусі выклаў яго ў інтэрнэт5

Лукашэнка сваім указам абмежаваў хуткасць электрасамакатаў на тратуарах да 10 км/г23

Футбаліст перайшоў у «Гомель», каб зарабіць. Але праз пяць дзён яго звольнілі — з-за майкі з надпісам F*ck Gomel

Трамп лічыць, што Пуцін не будзе ваяваць, калі цана нафты зменшыцца яшчэ на 10 даляраў5

ЗША ўвядуць візавы заклад для грамадзян некаторых краін. Ён можа дасягаць 15 тысяч даляраў2

Вячорка: Не ведаю, што Краўцоў умее рабіць рукамі, на практыцы. Вельмі шмат блазнавання39

Беларускі музыка ўзяў удзел у фестывалі «Таўрыда.Арт» у акупаваным Крыме3

Грозеў расказаў, як агенты расійскіх спецслужбаў пранікалі ў яго дом і як дачка зняла аднаго з іх2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць