Вайна88

«Раcтрушчэнне галавы». Сталі вядомыя прычыны смерці беларусаў, якія ваявалі за Расію

«Кіберпартызаны» паведамілі, што па просьбах сваіх падпісчыкаў выбарачна праверылі выкладзены днямі ўкраінскім праектам «Хачу жыць» спіс з 742 наймітаў з беларускімі пашпартамі, якія ваююць ва Украіне на баку Расіі.

Фота ілюстрацыйнае

Сапраўднасць спісу, паводле «Кіберпартызанаў», як мінімум часткова пацвярджаецца звесткамі з беларускіх дзяржаўных баз. На гэты момант нельга пацвердзіць магчымую цэнтралізаваную вярбоўку гэтых наймітаў на тэрыторыі Беларусі.

Выбарачная праверка некалькіх дзясяткаў прозвішча, імя паказала:

  • Далёка не ўсе людзі са спісу мелі пашпарты Беларусі па стане на 2021 год. Магчыма, яны маглі атрымаць іх пазней.
  • Большасць асоб, якія фігуруюць у спісе, усё ж такі з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі. Сярод іх вялікая колькасць людзей з судзімасцямі, былых супрацоўнікаў МУС і КДБ.
  • Многія са спісу маюць набытае грамадзянства Беларусі, а першапачаткова яны былі грамадзянамі Расіі або Украіны.
  • Частка грамадзян са спісу даўно не знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку працавалі або адбывалі зняволенне ў Расіі.
  • Далёка не ўсе смерці са спісу зафіксаваныя ў дзяржаўных базах Беларусі. Але калі зафіксаваныя, то супадаюць з датамі са спісу. Пры гэтым у людзей пазначаныя розныя прычыны смерці.

«Кібепартызаны» дзеля прыкладу падаюць звесткі на шэсць чалавек са спісу, якія фігуруюць у дзяржаўных базах памерлых з пазнакай прычыны смерці.

Дзяніс Мікалаевіч Грыцкевіч, дата нараджэння 31 кастрычніка 1987 года, памёр 21 студзеня 2024 года, прычына смерці — «ваенныя аперацыі, якія выклікалі пашкоджанні іншымі відамі выбухаў або аскепкамі». 

Руслан Валянцінавіч Жаркоў, дата нараджэння 19 сакавіка 1989 года, памёр 28 жніўня 2023 года, прычына смерці — «пашкоджанні ў выніку ваенных дзеянняў, прычыненыя агнястрэльнай зброяй і іншымі відамі звычайнага ўзбраення».

Віталь Віктаравіч Бурштын, дата нараджэння 3 красавіка 1991 года, памёр 29 жніўня 2024 года, прычына смерці — «крывацёк, не класіфікаваны ў іншых рубрыках».

Руслан Мікалаевіч Бачкароў, дата нараджэння 24 чэрвеня 1978 года, памёр 18 красавіка 2024 года, прычына смерці — «іншыя ўдакладненыя траўмы з уцягваннем некалькіх вобласцяў цела».

Яўген Тадэвушавіч Станкевіч, дата нараджэння 15 жніўня 1991 года, памёр 5 мая 2024 года, прычына смерці — «раструшчэнне галавы».

Генадзь Паўлавіч Гарудка, дата нараджэння 12 сакавіка 1981 года, памёр 18 студзеня 2024 года, прычына смерці — «траўма неўдакладненага органа грудной поласці».

Усе пералічаныя, апрача Руслана Жаркова, мелі розныя праблемы з законам: былі ці судзімыя, ці абмежаваныя на выезд, ці аб'яўляліся ў вышук.

Каментары8

  • Satan
    29.04.2025
    Там шмат людзей з Берасцейшчыны, гледзячы на нумар пашпарту. І гэтыя прозвішчы сапраўды распаўсюджаны ў Брэсцкай вобл.
  • Было сказано
    29.04.2025
    Мать родная не узнает.
    Вопросы?
  • Алесь
    29.04.2025
    Satan, ідэнтыфікацыйны нумар гэта не пашпарт. Там серыі якіх не існуе у Рб - толькі AB.
    З Берасця за учора змог знайсці там толькі адзінага чалавека з вельмі 'беларускай' фаміліяй Айтжанаў. Але пра гэтага зваршчыка, які працаваў у Берасці, паведамлялі ўжо раней.

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША просяць Ізраіль спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры Ірана. На гэта ёсць тры прычыны7

У Малайзіі мужчына мае ажно 42 зубы. Гэта сусветны рэкорд1

Пад Мінскам для адпачынку здаюць трохпавярховую вежу

«Пытанне ў выхаванні моладзі». Міністр гандлю патлумачыў, чаму беларуская прадукцыя не вытрымлівае канкурэнцыі на ўнутраным рынку11

Расійскія агуркі ў крамах каштуюць ужо танней за беларускія

Амерыканская разведка даведалася пра пачатак мінавання Армузскага праліва5

Ва Украіне паказалі, як ударылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранску ВІДЭА1

Патрыярх Кірыл назваў новага вярхоўнага лідара Ірана «дарагім братам»11

Беларусь увайшла ў топ-40 сусветных імпарцёраў зброі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць