Літаратура33

У ЗША выходзіць кніга вершаў Дзмітрыя Строцава

У ЗША выходзіць двухмоўная ангельска-расейская кніга выбраных вершаў паэта і выдаўца Дзмітрыя Строцава з назвай «Война и мир / War and Peace», піша bellit.info.

«Я шчаслівы аўтар, я маю кнігі на дзесяці еўрапейскіх мовах. А вось на ангельскай да гэтага часу не было. І рэч не ў адсутнасці перакладаў на ангельскую — іх даўно сабралася на тоўстую кнігу. Рэч у тым, што вершы перакладаліся на працягу дваццаці гадоў з нагоды, з натхнення, не для кнігі, вельмі рознымі перакладчыкамі. Пераклады добрыя, важныя, перакладчыкі — прафесійныя, выключныя, але было незразумела, як усе гэтыя рознагалосыя тэксты сабраць пад адной вокладкай», — тлумачыцьу фэйсбуку сам аўтар.

Але ператварыць разнастайныя пераклады ў кнігу ўзяўся галоўны перакладчык Дзмітрыя Строцава на ангельскую Ян Прабштэйн, які паходзіць з Мінска, але даўно жыве ў Нью-Ёрку. Праца па збіранні тэкстаў ішла больш за год. Таксама ў кнізе чытачы знойдуць пераклады Марты Келі, Вальжыны Морт, Таццяны Бонч-Асмалоўскай і многія іншыя, агулам 22 перакладчыкі з усяго свету. Часам арыгіналу адпавядаюць і два, і чатыры пераклады.

У кнігу выбранага ўвайшлі тэксты з 1992 па 2023 гады. Выдаць кнігу наважыўся нью-ёркскі выдавец Ілля Бернштэйн і ўзяў у працу. Для вокладкі была абраная праца менскага фатографа Яўгена Ацецкага.

Каментары3

  • Жора
    15.04.2025
    Навіны тожа-беларуссіі.
  • абы-хта ))
    15.04.2025
    Вот даўно назіраю,як белпубліка зь нейкага невядомага ражна цягне-пацягне ў Беларускі кантэкст гэтага рускагаварашчага і пішушчага кучаравага словаблуда...Зачэм?Вось пішуць,што зьнік з далягляду такі паэт-бард Валерыі Пазьняквіч.Можэ бы нн пацікаввіласья,куды ён прапаў?(пагляджу,як надрукуіце)))).
  • Прошьян
    19.04.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі30

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

Гулец моладзевай зборнай Беларусі па хакеі прадэманстраваў свае лінгвістычныя здольнасці. Ён ведае пяць моў ВІДЭА9

Кая Калас: Мірнае пагадненне па Украіне немагчымае без удзелу Еўрасаюза5

McLaren, Maserati і не толькі. На адной паркоўцы ў Мінску заўважылі вельмі дарагія аўто6

У Воранаўскім раёне вясковец сустрэў у сваім хляве барсука. Усё скончылася судом2

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія7

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі30

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць