Грамадства22

Асуджаны на смерць у Беларусі Рыка Крыгер: Так, я перамясціў той заплечнік, але не ведаў, што там выбухоўка

Супраць Рыка Крыгера ў Германіі вядзецца расследаванне. Ён вярнуўся да працы санітарам.

Рыка Крыгер падчас суда ў Мінску. Фота: sb.by

Нямецкаму выданню Welt am Sonntag удалося пагаварыць з грамадзянінам Германіі Рыкам Крыгерам, якога летам 2024 года прысудзілі да смяротнага пакарання ў Беларусі і вызвалілі ў межах міжнароднага абмену.

Паводле звестак журналістаў, генеральная пракуратура Германіі працягвае весці расследаванне супраць Крыгера па факце падрыву выбуховага прыстасавання, піша DW Belarus.


Пры гэтым у офісе генеральнага пракурора гэтую справу афіцыйна не каментуюць. Сам Крыгер адмаўляе абвінавачванні супраць сябе. Паводле рэдакцыі Welt am Sonntag, яшчэ падчас абмену ў Рыка Крыгера былі канфіскаваныя мабільны тэлефон і ягоныя пісьмовыя запісы для ацэнкі змесціва. Да гэтага часу яны не вернутыя ўладальніку.

Рык Крыгер распавёў журналістам, што вярнуўся да працы санітарам на поўдні Германіі:

«Шматлікім працадаўцам было занадта рызыкоўна наймаць мяне. На сумоўях я не хаваў, хто я такі».

Паводле ягоных слоў, маральна ён па-ранейшаму адчувае сябе дрэнна. «Прачынацца кожны дзень, ведаючы, што гэты працэс будзе працягвацца, — гэта цісне на мяне».

Следства падазрае яго ў тым, што ў 2023 годзе ён падаў заяўку на службу ў полк Каліноўскага ва Украіне, аднак, як сцвярджаецца, на ягоны зварот адказала СБУ. У Беларусі ён, нібыта, сапраўды фатаграфаваў вайсковыя аб’екты, а таксама перамясціў заплечнік, у якім, як выявілася, была выбухоўка.

Сам Рык Крыгер, піша Welt am Sonntag, пацвердзіў гэтыя факты, аднак сцвярджае, што не ведаў пра змесціва заплечніка.

Пра справу супраць Рыка Крыгера, якога прысудзілі ў Беларусі да смяротнага пакарання, стала вядома ў ліпені 2024 года. У жніўні таго ж года ён выйшаў на волю ў межах абмену зняволенымі паміж краінамі Захаду і Расіяй.

Каментары2

  • Вітаўт
    25.04.2025
    Са зместу артыкула незразумела, якім чынам Крыгер здабыў заплечнік з "выбухоўкай". Вельмі сумняюся, што нават лукашысцкія спеслужбы даверылі б гэтаму неадэквату нават петарды.
  • .
    25.04.2025
    Чаму Германія расследуе тое, што адбывалася ў Беларусі?
    Менавіта тут чамусьці вырашылі прымяніць універсальную юрысдыкцыю?

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал9

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск прыме расійска-грузінскія перамовы2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь дабіваецца ад ЗША зняцця санкцый у абмен на палітвязняў17

У Берліне распрацавалі план, як ЕС працягваць падтрымку Украіны нават пасля прыходу да ўлады Ле Пэн у Францыі3

Для каардынацыі ўдараў па Крымскім мосце ўкраінцы выкарыстоўвалі свае «лятучыя мадэмы»4

У Гродне анансавалі стварэнне новага жылога квартала

У пасажыра на станцыі метро знайшлі самаробны меч для гістарычных баёў. Цяпер яго будуць судзіць7

Z-блогер, які марыў забіць усіх украінцаў, загінуў сам12

Відэагульню, створаную беларусамі, намінавалі на прэмію The Game Awards

Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір стаў падзарабляць відэавіншаваннямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал9

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць