Грамадства

Палітзняволеная Вікторыя Кульша абвясціла бестэрміновую галадоўку

Пра забастоўку Вікторыі паведаміла экс-палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая адбывала тэрмін у Рэчыцкай калоніі разам з Вікторыяй.

«Вікторыя Кульша з моманту знаходжання ў СІЗА-3 Гомеля распачала бестэрміновую галадоўку! Гэта будзе яе шостая галадоўка ў зняволенні, гэтым разам — да канца: альбо мы даможамся яе вызвалення, альбо яна загіне!», — зазначае Паліна Шарэнда-Панасюк.

«Тое што адбываецца з Вікторыяй Кульшой, іншым словам як забойства назваць нельга! Супраць Вікторыі акупацыйны рэжым сфабрыкаваў ужо пятую крымінальную справу, і ўжо чацвёрты раз яе збіраюцца палітычна матывавана судзіць па сумна вядомым 411 артыкуле («непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»). Гэта проста шалёны здзек над чалавекам, помста хунты нязломнай жанчыне. Перад тым як мяне вызвалілі ў лютым 2025 году, я бачыла Вікторыю Кульшу ў калоніі №24.

Яна выглядала як жывы нябожчык: бляклага колеру скура, моцна схуднелая, ледзьве ішла, у яе быў вялізны ацёк твару. Я ведала, што на той момант праз папярэднія галадоўкі і жахлівыя катаванні бясконцымі ШІЗА ў яе распачаліся вельмі цяжкія праблемы з сэрцам, ныркамі, гінекалогіі — ажно да крывацёкаў», — дадала Паліна Шарэнда-Панасюк.

Вікторыя Кульша была адміністратаркай чата «Кіроўцы 97%», за што была затрыманая 4 лістапада 2020 года. У выніку яе асудзілі на 2,5 года пазбаўлення волі. У чэрвені 2022 Вікторыю Кульшу ўпершыню асудзілі па арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). На той момант у яе было ўжо 34 спагнанні.

 Чарговы суд над жанчынай распачаўся ў красавіку 2023 года, дзе ёй зноў прысудзілі яшчэ адзін год зняволення. А ў кастрычніку 2023 года Вікторыю Кульшу асудзілі трэці раз і зноў дадалі 1 год па 411 артыкуле. Да гэтага часу жанчына правяла 7 месяцаў у СІЗА і павінна была выйсці на волю 6 красавіка 2025 года, але яе не выпусцілі, завёўшы новую справу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь4

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Курскай вобласці сутыкнуліся два расійскія знішчальнікі Су-35С20

Ва Украіне распрацавалі тэхналогію для знішчэння расійскіх «Бандэроляў»

Вызначылі правілы для дзейнасці дабрачынных фондаў, якія збіраюць грошы на лячэнне

Пад Барысавам паранілі яшчэ аднаго мядзведзя. Людзей просяць не хадзіць у лес10

Наталля Адамовіч захоўвала ўнікальныя рэцэпты гарадской беларускай кухні. Вам канечне захочацца таксама гэта згатаваць1

У Віцебску пара занялася сэксам на капоце машыны на вачах школьнікаў і ўладальніка аўто12

Сталі вядомыя дэталі перамоў з Уіткафам і Кушнерам у Кіеве3

У Купалаўскі тэатр узялі новую актрысу. Таксама з Расіі14

У Польшчы праз беларускіх птушак падымалі ў паветра вайсковы верталёт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь4

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць