Вайна44

Зяленскі расказаў, колькі ракет, КАБаў і беспілотнікаў запусціла РФ за зіму

«Нягледзячы ні на што, украінцы прайшлі гэтую складаную зіму».

Украінскі ратавальнік

«Украінцы жывуць пад тысячамі расійскіх удараў рознымі тыпамі зброі. Толькі за апошні тыдзень зімы больш за 1720 ударных дронаў, амаль 1300 кіраваных авіяцыйных бомбаў і больш чым 100 ракет розных тыпаў ужыла Расія супраць Украіны.

Але, нягледзячы ні на што, украінцы прайшлі гэтую складаную зіму, калі Расія нават не спрабавала знайсці апраўданне сваім звярыным ударам па грамадзянскай крытычнай інфраструктуры.

За тры месяцы зімы больш за 14 670 КАБаў, 738 ракет і амаль 19 тысяч ударных дронаў, з якіх большасць — гэта расійска-іранскія «шахеды», расіяне выпусцілі супраць нашых людзей», — напісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. 

«Злу трэба супрацьстаяць у любой частцы свету. Калі ў Злучаных Штатаў і партнёраў будзе дастаткова рашучасці, нават самыя крывавыя дыктатары ў рэшце рэшт заплацяць за свае злачынствы. Я дзякую ўсім, хто дапамагае Украіне абараняцца і ратаваць жыцці», — напісаў ён.

Каментары4

  • Вось каго таксама варта ліквідаваць
    01.03.2026
    рускія - тэрарысты
  • Лік
    01.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Лік
    01.03.2026
    "Нн", вам трэба банер павесіць: орган агітацыі і прапаганды офіса прэзідэнта Зяленскага)). Вы з такім імпэтам выдаляеце каменты з крытыкай Зе, што без банеру — ніяк?))

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Уключыце святло». Кубінцы пратэстуюць супраць уладаў на фоне поўнага блэкаўту2

У Свяцку пад Гроднам адкрылі рэканструяваныя залы ў мясцовым палацы. На адкрыццё прывезлі кіраўніцу расійскага Цэнтрабанка4

Сі Цзіньпін заклікаў Трампа да асцярожнасці ў пытанні Тайваня праз рызыку канфлікту паміж ЗША і Кітаем

75‑гадовы архіепіскап БПЦ папрасіўся на спачын — але яму дазволілі застацца

Статкевіч: Масавыя афіцыйныя сцягі толькі нагадваюць пра тыя, што былі на іх месцы11

Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала паўтарылі сваё легендарнае фота ліпеня 2020 года3

Іранскую студэнтку арыштавалі ў Беларусі за каментары7

У Літве заявілі пра ціск з боку ЗША па аднаўленні транзіту беларускага калію22

Былы афіцэр ФСБ расказаў, як уцякаў з Расіі ў чэраве здохлай каровы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць