Грамадства33

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку

Дзяўчына, у якой дома на сцяне вісіць бел-чырвона-белы сцяг, раптам даведалася, што яна расчараваная амерыканскай марай мадэль з Екацярынбурга.

Ганна тры гады таму выехала з Беларусі і цяпер жыве ў ЗША. У інстаграме яна расказвае пра жыццё мігранта ў гэтай краіне. Часам на фоне яе ролікаў можна пабачыць і бела-чырвона-белы сцяг.

Пару дзён таму Ганна запісала жартаўлівы ролік, у якім сказала, што жыве на Манхэтэне, і паказала від са свайго акна, падпяваючы радкі з вядомай песні «Она хотела бы жить на Манхэттене…». Нягледзячы на тое, што гэта рог знакамітага Брадвея і Канал-стрыт у Трайбецы, адным з самых модных, заможных і бяспечных раёнаў Манхэтэна, від з акна адкрываўся не лепшы: абадраныя сцены ў графіці, вулічны гандаль з рук на тратуарах і паркоўцы, паўсюль раскіданае смецце. Іронія дзяўчыны зразумелая.

Але Ганна ніяк не чакала, што яе відэа падхопіць расійская антызаходняя прапаганда. Днямі яна апублікавала новы ролік, у якім расказала, што пасля публікацыі папярэдняга відэа падпісчыкі сталі дасылаць ёй розныя прапагандысцкія артыкулы па яго матывах.

«Яно хутка пачало набіраць прагляды, таму што там была нагода зас*аць загніваючую Амерыку», — кажа дзяўчына. 

Ролік на прапагандысцкім канале «Известия». Скрыншот відэа

Спачатку яе відэа з'явілася ў расійскім выданні «Известия».

«Горы смецця, наркаманы і вулічны рынак — сапраўдная карцінка «прыгожага жыцця» на Манхэтэне», — так падпісалі ролік прапагандысты. 

Выдуманая гісторыя пра Кацю з Екацярынбурга. Скрыншот

Але некаторыя расійскія прапагандысты пайшлі яшчэ далей. Яны скарысталіся скрыншотамі з відэа Ганны, каб расказаць абсалютна выдуманую гісторыю пра 26-гадовую Кацю, мадэль з Екацярынбурга, якая быццам пераехала ў Нью-Ёрк з надзеяй на «амерыканскую мару», але сутыкнулася з непрывабнай рэальнасцю.

За маленькую студыю на Манхэтэне бацькі Каці быццам бы плацяць $3500 за месяц, але вакол бруд, крыкі бяздомных, шалёныя цэны нават на каву, а без страхоўкі кожны візіт да доктара ператвараецца ў пакуты. У мадэльным бізнэсе — пастаянны ціск, канкурэнцыя і нестабільныя заробкі. Самота, фальш і страх сталі яе будзённасцю. Нью-Ёрк, пра які марыла, аказаўся быццам не горадам магчымасцяў, а горадам выжывання, таму Каця марыць выехаць адтуль.

«Гэтыя артыкулы напісаныя нібы ад майго імя, там напісана, што мяне завуць Каця, я мадэль з Екацярынбурга, як мне дрэнна ў Нью-Ёрку і як я мару вярнуцца дамоў у святую Расію. Калі што, я Гануля, родам з Беларусі, жыву ў Сан-Францыска і люблю Амерыку», — патлумачыла Ганна.

Каментатары іранізуюць, што дзяўчыне, якая марыла стаць папулярнай, варта было ўдакладняць, якім менавіта чынам. Ганна пагаджаецца: не пра такую папулярнасць яна марыла.

Іншыя каментатары заўважаюць, што, нягледзячы на тое, што ў Расіі забаронены амерыканскі інстаграм, карыстальнікі з гэтай краіны ўсё роўна ў ім чамусьці сядзяць і чакаюць чарговых пацвярджэнняў пра загніваючы Захад.

«Тыя, хто глядзіць тэлік у Расіі, больш вераць вядоўцам, што ты Каця, чым табе, што ты Аня», — адзначыў адзін з каментатараў пад ролікам.

Каментары3

  • ОоО
    15.06.2025
    Калі прапаганда не схлусіла, то якая ж яна прапаганда.
  • даведка
    15.06.2025
    Аня променяла жизнь в агрогородке Беларуси на жизнь в «засранном» Манхэттене.
  • Из США
    15.06.2025
    Так есть, горы мусора, крысы, наркота, бомжи, зассанные вагоны метро - и это престижный и дорогой район. Что уж говорить о других.

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба43

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

Праз порт у Клайпедзе ў мінулым годзе перавезлі каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў5

У Дубаі абломкі іранскай ракеты ўпалі каля пяцізоркавага гатэля ВІДЭА2

ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране2

У Ізраілі паказалі ўдары па іранскіх вайскоўцах, якія рыхтавалі ракеты да пуску ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба43

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць