Здарэнні1111

Двое непаўналетніх жорстка збілі мужчыну ў Мінску, нанеслі 154 удары

Двое непаўналетніх хлопцаў уступілі ў канфлікт з незнаёмым мужчынам. Пацярпеламу было нанесена не менш за 154 удараў, у вельмі цяжкім стане яго забралі ў бальніцу. У выніку ў дачыненні да прыяцеляў заведзеная крымінальная справа.

У ноч здарэння падазраваныя выпівалі — падставай быў дзень нараджэння сябра, пішуць Мінск-Навіны. Пасля заканчэння свята прыяцелі пайшлі дадому да знаёмага. З пад'езда ў гэты момант выйшаў мужчына (пазней высветліцца, што ён праводзіў дадому калегу пасля карпаратыву), які выпадкова закрануў аднаго з хлопцаў плячом, што і стала прычынай слоўнага канфлікту.

Пасля гэтага хлопцы папрасілі ў незнаёмца закурыць, але на просьбу атрымалі адмову. Мужчына накіраваўся да таксі, але прыяцелі яго дагналі, схапілі за капюшон і адцягнулі. Затым адзін з падазраваных нанёс удар, ён жа папрасіў кіроўцу таксі адмяніць заказ. Той спачатку адмовіў, але потым усё ж з'ехаў.

Пасля гэтага мужчыну збілі. У нейкі момант ён паспрабаваў схавацца ў пад'ездзе, але зрабіць гэта яму не ўдалося, і збіццё працягнулася. Па заключэнні экспертаў, мінчуку нанеслі не менш за 154 удараў рукамі і нагамі па галаве і целе, затым падазраваныя сышлі.

Пацярпелага каля ліфта выявіла мясцовая жыхарка, яна ж выклікала хуткую. У вельмі цяжкім стане 44-гадовага мужчыну забралі ў бальніцу, нейкі час ён правёў у рэанімацыі.

Падазраваных удалося затрымаць, у дачыненні да іх распачалі крымінальную справу. Удакладняецца, што абодва ў момант здарэння былі непаўналетнімі (цяпер ім 17 і 18 гадоў).

Абвінавачаныя — навучэнцы сталічных каледжаў, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся, але адзін з іх знаходзіўся на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, паколькі быў абвінавачаны ў супрацьпраўных паводзінах, — распавёў Мінск-Навінам намеснік пракурора Фрунзенскага раёна Андрэй Сярбун.

— Ім выстаўленае абвінавачванне ў наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання, гэта значыць пашкоджання, небяспечнага для жыцця, якое пацягнула за сабой страту зроку, псіхічнае расстройства (захворванне); якое выявілася ў незгладжальным знявечанні асобы; якое носіць характар пакуты або катавання; здзейсненым групай асоб з хуліганскіх памкненняў (п. 3, 7, 9 ч.2 арт. 147 КК).

Адзін з фігурантаў цалкам прызнаў віну. Яго сябра ад дачы паказанняў адмовіўся, сваё дачыненне да інкрымінаванага злачынства адмаўляе.

Каментары11

  • Ёсік
    19.06.2025
    Гэта нелюдзі. А што бацькі, іх не чапаюць, ці тамака такія ж персанажы?
  • циник
    19.06.2025
    Ёсік, ну да, это воспроизведение тех, кто ширял всю жизнь и вот точно также стоял под подъездом, наверное тем же самым
  • Гэта страшна
    19.06.2025
    Падонкі сабе ахвяру - сталага чалавека які працуе, плоціць падаткі, праводзіць галегу дадому і едзе на таксі.
    А таксіст быў сведкам і з’ехаў! Спужаўся непаўналетніх, пакуль сядзеў у машыне?
    Проста словаў няма!

Цяпер чытаюць

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну8

Менш чым за гадзіну беларусы сабралі першыя 40 тысяч еўра для палітвязняў, якіх вызвалілі сёння5

Андрэя Пачобута сярод вызваленых палітвязняў няма7

Усе вызваленыя палітвязні дэпартаваныя з Беларусі8

На свабодзе Максім Знак і Аляксандр Фядута5

На свабодзе рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава1

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных8

«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць