Грамадства88

Анжаліка Борыс: Пачобуту ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады

Былая кіраўніца Саюза палякаў у Беларусі Анжэліка Борыс на сваёй старонцы ў фэйсбуку пракаментавала навіну пра тое, што палітзняволенага журналіста і актывіста польскай меншасці ў Беларусі Андрэя Пачобута сёння не выпусцілі з-за кратаў, хоць гэтага ўсе чакалі.

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: Jaap Arriens NurPhoto via Getty Images 

«Вельмі прашу журналістаў не спекуляваць наконт Андрэя Пачобута, я вельмі асабіста засмучаная і спадзяюся на яго вызваленне.

Андрэю ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады, каб пісаць якія-небудзь прашэнні аб памілаванні, не было таксама і размовы пра яго выезд з Беларусі.

На пачатку мы з Андрэем тады адмовіліся ад выезду, потым не было ніякіх прапаноў, проста Андрэй не быў у спісе беларускай апазіцыі, бо з'яўляецца прадстаўніком польскай меншасці.

Вельмі цешуся, што людзі на волі, шмат здароўя ўсім жадаю і сіл», — напісала Анжаліка Борыс.

Раней прэс-сакратар МЗС Польшчы Мацей Вевёр паведаміў, што Андрэй Пачобут не вызвалены таму, што адмовіўся напісаць прашэнне аб вызваленні. Такая прапанова, па словах дыпламата, сапраўды існавала, аднак Пачобут яе не прыняў. Але гэта, падкрэсліў прадстаўнік МЗС, не азначае спынення намаганняў па яго вызваленні.

Каментары8

  • Не трэба хлусiць
    13.12.2025
    “ Андрэй не быу у спiсе беларускай апазiцыi , бо ен прадстаунiк польскай меншасцi „- гэта няпрауда . Ен грамадзянiн Беларусi i быу у спiсе сярод першых . Толькi твой сябрук вырашыу пакасцiць палякам- пераходы адкрылi, а я Пачобута яшчэ патрымаю.
  • Навошта?
    13.12.2025
    Анжаліка, яшчэ зусім нядаўна вы хадзілі да Анджэя ў турму як да сябе дадому. Вас туды запускаў рэжым паразмаўляць пра надвор'е? Ці пра нешта іншае? Ну, навошта вы так адкрыта паліцеся? Хаця... Калі патэлефанавалі і загадалі зрабіць такі допіс, то па-чалавечы зразумець можна.
  • Не забудзьма
    13.12.2025
    Не забудзьма Пачобута ды іншых, хто ўсё яшчэ знаходзіцца ў турмах Лукашэнкі. Палякі Беларусі ёсьць нашы суседзі й суграмадзяне. «Памятайце вязьняў, як бы яны былі з імі ў зьняволеньні, і тых, хто ў бядзе, як бы яны былі ў сваёй целе» (Ліст да Габраяў 13:5).

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць