Грамадства1111

МЗС Літвы: Еўрасаюз нават не абмяркоўвае пытанне зняцця санкцый з Беларусі

Міністэрства замежных спраў Літвы заявіла, што ў Еўрапейскім саюзе не вядзецца ніякіх абмеркаванняў наконт змякчэння санкцый у дачыненні да Беларусі. У ведамстве адзначылі, што рашэнне Злучаных Штатаў аб зняцці санкцый з беларускіх калійных угнаенняў з’яўляецца самастойным крокам Вашынгтона і не звязанае з санкцыйнай палітыкай ЕС, паведамляе LRT.

Фота ілюстрацыйнае

МЗС Літвы падкрэслівае, што ўсе прычыны, праз якія Еўрасаюз увёў санкцыі супраць Беларусі, застаюцца актуальнымі. Сярод іх — унутраныя рэпрэсіі, падрыў дэмакратыі, выкарыстанне міграцыі як інструмента ціску, падтрымка Расіі ў агрэсіі супраць Украіны, а таксама гібрыдныя атакі.

У міністэрстве прызналі, што вызваленне палітычных зняволеных — важны дыпламатычны крок, аднак пазіцыя Літвы застаецца нязменнай: дзеянні беларускіх уладаў працягваюць ствараць сур’ёзную пагрозу бяспецы Літвы, Еўрасаюза і НАТА.

13 снежня у Беларусі вызвалілі і выдварылі за межы краіны 123 палітычных зняволеных. Дзевяць з іх выехалі праз тэрыторыю Літвы, астатнія — праз Украіну. Сярод вызваленых такія вядомыя асобы, як Алесь Бяляцкі, Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Максім Знак, Аляксандр Фядута, Павел Севярынец і іншыя.

Каментары11

  • Ку
    13.12.2025
    Аблом Лукі
  • Цырк
    13.12.2025
    Гэта было зразумела, цырк Трампа ён толькі яго цырк, а ў Еўропы ілюзій няма
  • fukyou
    13.12.2025
    даже страшно подумать что Лука еще придумает, чтобы от Гааги отмазатса

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць