Грамадства11

Паліна Шарэнда-Панасюк намалявала па памяці план калоніі ў Зарэччы

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк намалявала па памяці план калоніі ў Зарэччы Рэчыцкага раёна, дзе ўтрымліваюцца жанчыны-рэцыдывісткі. План апублікаваў у сваім фэйсбуку яе муж Андрэй Шарэнда.

«Жаночыя этапы з СІЗА Гомеля ў калонію ў Зарэчча адбываюцца кожныя шэсць дзен: 4, 10, 16, 22 і 28 дня кожнага месяца, без выходных», — напісала Паліна.

«Акурат ў гэтыя гадзіны супрацоўнікі СІЗА занятыя «кіпучай чэкісцкай работай», з шостай раніцы пакуючы людзей да аўтазакаў. Сярод чаргі на вываз можа быць і Вікторыя Кульша, якой 1 жніўня 2025 году прысуд па сфабыкаваным у чацвёрты раз сумнавядомым 411 артыкуле — 1 год 5 дзён — пакінулі без зменаў. Ну, хто б сумняваўся! З 2023 году наконт нас з Вікторыяй існавала распараджэнне «зверху»: адразу пасля г.зв. апеляцыі першым жа этапам хутчэй-хутчэй у калонію, там ужо чакаюць, у іх вылічаны і складзены графік новай фабрыкацыі, трэба паспець! І таму калі звычайныя зняволеныя маглі чакаць на этап два-тры тыдні, нас, «палітычных», адпраўлялі праз тры дні», — кажа Паліна.

У Зарэччы зараз знаходзяцца чатыры жанчыны-палітвязні: Вікторыя Кульша, Алена Гнаўк, Вольга Маёрава і Анастасія Пакаташкіна.

Каментары1

  • Хопіць цацачак!
    05.08.2025
    Паліна, дзе план звяржэння Ціханоўскай? Калі ты нарэшце возьмеш уладу ў Вільні ў свае рукі і пачнем рашуча дзейнічаць?

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць