Грамадства77

«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі

Жыхарка Варшавы падала заяву ў пракуратуру на беларускага пікап-трэнера Алекса Леслі, які падчас заняткаў вельмі вульгарна выказваўся пра жанчын. На думку варшавянкі, ягоныя словы можна разглядаць як заклікі да сэксуальнага гвалту, піша Most.

Алекс Леслі (Аляксандр Кірылаў)

Алекс Леслі (Аляксандр Кірылаў) вырас у Віцебску і шмат гадоў вучыць пікапу — тэхнікам спакушэння. Вядомасць ён атрымаў у 2018 годзе пасля расследавання Аляксея Навальнага пра мільярдэра Алега Дзерыпаску. Дзякуючы кнізе і інстаграму вучаніцы Леслі, таксама беларускі Насці Рыбкі Навальны высветліў, што Дзерыпаска адпачываў на яхце разам з былым віцэ-прэм'ерам расійскага ўрада Сяргеем Прыходзькам.

Раней Леслі праводзіў трэнінгі ў Маскве, дзе на яго завялі крымінальную справу і аб'явілі ў вышук па абвінавачванні ў схіленні да згвалтавання.

Пасля гэтага пікап-трэнер перанёс сваю дзейнасць у Варшаву. Выданне Gazeta Wyborcza піша, што за ўдзел у трохдзённым курсе ён бярэ 300 даляраў. Леслі абяцае, што навучыць хлопцаў закахаць у сябе дзяўчыну за некалькі хвілін і хутка схіліць яе да сэксу.

На адным з ролікаў, запісаных у Варшаве, відаць, як Алекс Леслі ў вульгарнай форме інструктуе ўдзельнікаў курса. «Хапай жанчыну за азадак, зацягні ў туалет і трахні яе», — кажа ён.

Леслі раіць дакранацца да дзяўчыны ўжо праз хвіліну пасля пачатку размовы.

Пасля аднаго з курсаў, праведзеных у Варшаве, Алекс Леслі апублікаваў фота, дзе ягоныя вучні цалуюць жанчын, з якімі пазнаёміліся падчас практычных заняткаў. Здымкі зробленыя з некаторай адлегласці і патаемна — сумнеўна, што жанчыны дазвалялі іх публікацыю.

Чытачка Gazeta Wyborczа, занепакоеная дзейнасцю Алекса Леслі, напісала заяву ў пракуратуру. На яе думку, у словах пікап-трэнера ўтрымліваюцца заклікі да сэксуальнага гвалту.

Прэс-сакратар акруговай пракуратуры ў Варшаве Пётр Скіба сказаў выданню, што ведамства прыглядаецца да дзейнасці Леслі, але абвінавачванні яму пакуль не выстаўленыя.

Алекс Леслі — не адзіны пікап-трэнер, які дзейнічае ў Варшаве. Вучні такіх трэнераў часта праходзяць «практыку» ў гандлёвым цэнтры Złote Tarasy побач з цэнтральным чыгуначным вакзалам. Нярэдка трэнеры здымаюць на відэа размовы з дзяўчатамі і публікуюць іх у якасці рэкламных і навучальных матэрыялаў. Часам у такіх матэрыялах бачныя незаблюраныя твары дзяўчат.

«Няма нічога дрэннага ў тым, каб хтосьці заводзіў размову са мной ці з іншай дзяўчынай, але запіс гэтага і публікацыя ў інтэрнэце як навучальнага матэрыялу — гэта агідна. Я чалавек, а не манекен для трэніроўкі спакушэння», — каментуе 23-гадовая Марта.

Каментары7

  • лесли
    25.08.2025
    фемобком стуканул в польскую прокуратуру
  • Імя
    25.08.2025
    Адзіны праўдзівы Лэслі - гэта Лэслі Нільсэн. А ты - падробка саўгасная.
  • Вава ўжо не тая
    25.08.2025
    І жук, і жаба
    І каржы, і пікаперы
    І як іх усіх у цырк пускаюць?

Цяпер чытаюць

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»20

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Пацукі вучаць нас жыць, а Гайко — дыялогу34

Гандаль у Беларусі адаптуюць да нормаў маралі. Нагодай сталі скандальныя сушы з Расіі6

Моцны град нарабіў бяды ў Бераставіцкім раёне

Цела 5-месячнага дзіцяці знайшлі ў Віцебску. Супраць бацькі заведзена крымінальная справа

Як ахова Пуціна і Кім Чэн Ына ледзь не пабілася з-за рэгуліроўкі кандыцыянера11

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі8

У гіганцкі бізнэс-цэнтр на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску засяліліся пакуль 13 арганізацый7

11-гадовы школьнік у Клімавічах вынес з палаючай кватэры двухгадовага брата1

Памятаеце гісторыю з таблічкай «Дапамажыце — дах» у Магілёве? Мужчыну, што прасіў дапамогі, выгналі з таго дома8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»20

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць