Грамадства22

Палітвязень расказаў, што цяпер з Фядутам і Паротнікавым у калоніі

Былы палітвязень Вячаслаў Лазараў расказаў «Нашай Ніве» пра стан Аляксандра Фядуты і Андрэя Паротнікава, якія знаходзяцца за кратамі ў 15‑й калоніі.

Аляксандр Фядута і Андрэй Паротнікаў. Фота: spring96.org

Палітолагі Аляксандр Фядута і Андрэй Паротнікаў адбываюць тэрмін у магілёўскай ПК-15, дзе яшчэ некалькі дзён таму знаходзіўся віцебскі журналіст Вячаслаў Лазараў. Вячаслаў аказаўся адным з палітвязняў, якія былі вызваленыя і гвалтоўна вывезеныя ў Літву 11 верасня.

Фядуту затрымалі ў красавіку 2021‑га і асудзілі на 10 гадоў зняволення па абвінавачванні ў змове з мэтай дзяржперавароту. Паротнікаў, акрамя аналагічнага абвінавачвання, быў асуджаны яшчэ па чатырох артыкулах, у тым ліку па абвінавачванні ў здрадзе дзяржаве. Прысуд — тыя ж 10 гадоў.

Апеляцыю Паротнікава разгледзелі ў сакавіку 2025-га, то-бок мужчына знаходзіцца ў калоніі ўсяго некалькі месяцаў. Лазараў кажа, што Паротнікаў паводзіць сябе ў калоні асцярожна і не парушае тамтэйшыя правілы. І тым не менш, ён ужо апынуўся пад прэсінгам:

«Ідзе ціск, і я так разумею, што гэта нават не з боку адміністрацыі калоніі, а [ёсць загад] недзе зверху. Спачатку яго першы раз пасадзілі ў ШІЗА, а потым, праз невялічкі прамежак часу, зноў па нейкай надуманай нагодзе пасадзілі ў ШІЗА на 15 сутак. І літаральна перад вызваленнем мы даведаліся, што яму далі яшчэ два месяцы ПКТ».

Што датычыць Аляксандра Фядуты, ён, як кажа Лазараў, трымаецца добра, хаця і мае праблемы з сэрцам:

«Перасоўваецца з кійком, яму пастаянна дапамагае нехта з хлопцаў. Жартуе, трымаецца бадзёра і яшчэ падтрымлівае хлопцаў.

Калі былі памілаванні, ён звяртаўся да ўсіх — маўляў, не турбуйцеся, пішыце [прашэнні] на памілаванне, галоўнае выйсці на волю, а ў мяне такой магчымасці проста няма».

Калі з'явіліся заявы Трампа пра вызваленне беларускіх палітвязняў, з'явіўся шанс, што могуць вызваліць і Фядуту, лічыць Вячаслаў:

«Калі з ім гутарылі апошні раз, ён з сумам казаў — перажывае, што не застанецца ў Беларусі, і будзе не пры справах недзе за мяжой. Перажывае за сваіх блізкіх. Бачна, што ў вачах цяпліцца надзея, бо ўжо колькі гадоў ён сядзіць.

Гэта гонар Беларусі, чалавек, з якім цікава пагутарыць».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Камсамольскі працаўнік
    13.09.2025
    Не ведаў, што камсамольская наменклатура, якая была ў камандзе лукашэнкі стане гонарам Беларусі.
    Фядута сядзіць за кгбэшны спектакль пра змову дзяржпераварота.
  • 3% у міня
    13.09.2025
    Этаму Федуце нужна была ідці в паліціку. Учыл бы сібе дзіцей в школе і сіводня.

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала25

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары1

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным7

Іран заявіў аб удары па амерыканскай авіябазе. ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране7

Японія ў палоне маштабнай алергіі. У гэтым вінаваты праект 1950‑х гадоў2

«Арменія — гэта ўжо не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна». Пашынян рашуча адказаў Лукашэнку18

У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі33

Драма ў жывым эфіры: чорны бусел прагнаў ад гнязда арлана-белахвоста ВІДЭА

У Мінску пачалі будаваць першы аб'ект трэцяй кальцавой дарогі

На гродзенскіх пляжах з'явілася незвычайная тэхніка. Яна будзе працаваць усё лета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала25

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць