Эканоміка55

Праз атакі на расійскія НПЗ беларускі бензін вярнуўся на рынак РФ

Беларускі бензін зноў прадаецца на біржы ў Санкт-Пецярбургу на фоне дэфіцыту паліва ў Расіі.

Мазырскі НПЗ. Фота: прэс-служба прадпрыемства

Пасля працяглага перапынку, які доўжыўся амаль год — з восені 2024 года, Беларусь зноў пачала прадаваць бензін праз Санкт-Пецярбургскую міжнародную таварна-сыравінную біржу. Як паведамляе РБК, гэта адбылося на фоне высокага попыту і незапланаваных прыпынкаў працы нафтаперапрацоўчых заводаў у Расіі.

Паводле даных біржы, з ліпеня па верасень было прададзена каля 100 тысяч тон беларускіх нафтапрадуктаў — на 36% больш, чым за той жа перыяд мінулага года.

Толькі за верасень продажы бензіну выраслі на 168% у параўнанні з жнівеньскімі аб’ёмамі, а дызельнага паліва — на 83%.

Пастаўкі з Беларусі маюць непастаянны характар і часта залежаць ад сітуацыі на рынку. На гэты раз, піша РБК, іх актывізацыя супала з ростам напружанасці на ўнутраным рынку паліва ў Расіі. Эксперты адзначаюць, што доля беларускіх паставак у агульным аб’ёме невялікая, але яны адыгрываюць важную ролю ў ліквідацыі лакальных праблем.

Вяртанне беларускага бензіну на расійскі рынак стала магчымым праз безупынныя атакі ўкраінцаў на расійскія НПЗ. 

Каментары5

  • Лукашыстам трэба грошы зарабляць
    30.09.2025
    ўвесь бензін пойдзе на расею ўтрыдорага, беларусы будуць на падсосе, ў чаргах стаяць, хто памятае як было ў 90-ыя
  • ии
    30.09.2025
    братьтя, Вы как-то запамятовали, что 80% беларусов не поддерживают ни режим в РБ, ни в РФ. И что Беларусь оккупирована по факту, около 1 млн были вынуждены бежать из страны, что тюрьмы в стране забиты политзаключенными, условия в которых не мягче чем для украинцев пленных в РФ, а судебный конвейер не справляется с делами. Поуважительнее к беларусам.
  • Янка
    30.09.2025
    Тут ёсць нюанс. У Расеі большасць бензіна прамагонная, вытворчасць яго больш простая і таму сабекошт яго ніжэйшы. А ў Беларусь едзе не нафта Siberian Light, якая вельмі падобная на Brent і WTI - сваіх братоў з сям'і Light Sweet Oil, а цяжкая бурда пад назвай URALS, сабекошт перапрацоўкі якой нашмат даражэйшы. У дадатак кошты ў Расеі нефармальна рэгулююцца, у тым ліку на біржы праз адміністрацыйны ціск на нафтавыя кампаніі. А яшчэ дэ-факта расейкую экспартную мыту на нафтапрадукты пры пастаўках у Расею не прысабечыш. А яшчэ бясконцыя цёркі з расейскім мінфінам на конт паліўнага дэмпфера - кампенсацыі раздробным гандлярам расейскім палівам з расейскага бюджэта, з-за чаго раздробныя кошты на паліва ў Расеі ёсць ніжэйшымі за аптовыя ды біржавыя. Таму пастаўкі вырабленага ў Беларусі паліва ў Расею ніколі не былі фінансава цікавымі для беларускай нафтаперапрацоўкі. Фактычна беларуская нафтаперапрацоўка заўсёды была жыццездольнай толькі ва ўмовах заніжаных коштаў на сыравіну і сусветных - на вырабленыя нафтапрадукты, таму спробы замяніць расейскую нафту нарвезкай нафтай у пачатку 2020 хутка скончыліся.
    Вось і зараз ніхто не дасць ім істотна зарабляць. Пакінуць пару капеек на сціплыя заробкі і можа яшчэ штосці на амартызацыю, і досыць, бо СВА і ўсё для фронта, усё для перамогі. А будзеце брыкацца - на Дружбу каля расейска-беларускай мяжы прыляцяць "украінскія" дроны і застанецеся тады са сваімі багаццямі з рэшткаў палескай нафты, якую варварскі выпампавалі яшчэ пры саветах.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў35

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН2

На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў2

Грамадзянін Беларусі адсядзеў у Расіі 12 гадоў за забойства. А калі сталі яго дэпартаваць, аказалася, што ён не грамадзянін Беларусі4

У Турцыі затануў турыстычны карабель, на якім плылі 110 пасажыраў

Дуа Ліпа і Калум Тэрнер ажэняцца на наступным тыдні. Вяселле будзе казачным

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў35

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць