Грамадства22

Склалі рэйтынг краін па плошчы лясоў на душу насельніцтва. На якім месцы Беларусь?

Хоць Беларусь не ўваходзіць у лік найбуйнейшых лясных дзяржаў, па колькасці лесу на аднаго жыхара наша краіна ўсё ж упэўнена трымаецца ў верхняй частцы сусветнага спісу. Цяпер яна займае 40‑е месца ў свеце па плошчы лясоў на душу насельніцтва, піша Thinktanks.pro.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле даных Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, на кожнага жыхара Беларусі прыпадае каля 1 гектара лесу. Гэта ўдвая вышэй за сярэднесусветны ўзровень (0,5 гектара) і прыкметна больш, чым у большасці еўрапейскіх краін.

У нашай краіне расце каля 0.22% усіх сусветных лясоў, што складае 8 975 мільёна гектараў.

Суседнія дзяржавы размеркаваліся ў рэйтынгу так:

  • Расія — 6‑е месца (5,7 гектара на душу насельніцтва);
  • Латвія — 26‑е месца (1,9 гектара);
  • Літва — 48‑е месца (0,8 гектара);
  • Украіна — 89‑е месца (0,3 гектара);
  • Польшча — 96‑е месца (0,3 гектара).

Лідарамі глабальнага рэйтынгу сталі Гаяна ( 1‑е месца, 23 гектары на чалавека) і Сурынам ( 2‑е месца, 22,3 гектара). Гэтыя паўднёваамерыканскія краіны спалучаюць велізарныя плошчы трапічных лясоў з малым насельніцтвам.

У топ-5 таксама ўваходзяць Габон, Канада і Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка.

Па свеце лясныя рэсурсы размеркаваныя вельмі нераўнамерна: ад дзясяткаў гектараў на чалавека ў маланаселеных трапічных краінах да менш за 0,3 гектара ў густанаселеных дзяржавах Еўропы.

Каментары2

  • Max
    03.12.2025
    О чем этот рейтинг. Рейтинг ни о чем. Понятно что в индии показатель будет меньше чем в канаде
  • Крэпкі хазяйственік
    04.12.2025
    А я лічу правільны рэйтынг, і краіны ў якіх шмат лесу мусяць браць з гэтых індусаў і арабаў грошы за свой кісларод. Вунь у ніх нафта, брыльянты - хай плацяць.

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць