Летась Беларусь імпартавала марынаваных агуркоў на мільёны долараў. Відаць, запасы ў беларускіх бабуль паменшыліся.

Беларусь стала галоўным пакупніком расійскіх марынаваных агуркоў і карнішонаў. За 11 месяцаў 2025 года наша краіна імпартавала гэтай прадукцыі з Расіі на 5 мільёнаў долараў.
За Беларуссю ідуць Казахстан (амаль 4 млн долараў), Кітай (больш за 600 тыс.), Кыргызстан (больш за 400 тыс.) і Ізраіль (больш за 350 тыс.), піша выданне «Беларусы і рынак».
Як адзначаюць у «Аграэкспарце», расійскі экспарт кансерваваных агуркоў у мінулым годзе наблізіўся да рэкорду. Калі параўноўваць з аналагічным перыядам мінулага года, аб’ём паставак расійскіх агуркоў вырас на 27% у натуральным выражэнні і на 47% — у вартасным.
Раней стала вядома, што Беларусь увайшла ў топ-3 пакупнікоў расійскага шампанскага і стала найбуйнейшым пакупніком расійскіх чыпсаў.
-
«Над галавой лятае па 20 тон». Брат і сястра з Беларусі расказалі, колькі зарабляюць у порце польскай Гдыні
-
«Многія людзі стануць непатрэбнымі». Сузаснавальнік EPAM пра сяброўства з Добкіным, багацце і няроўнасць, жыццё ў Латвіі і настальгію
-
У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі
Цяпер чытаюць
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары
у расіі іх не так і шмат вырошчваюць.