Музыка55

Пашынян стварае музычны гурт

Першы выступ адбудзецца 30 студзеня ў Ерэване.

Нікол Пашынян за барабанамі. Скрыншот відэа з канала Пашыняна

Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян стварае музычны гурт.

Пашынян апублікаваў у сацсетках лагатып і назву гурта — «Варчабэнд». Назва складаецца з першых двух складоў слова «прэм’ер» на армянскай мове і слова «бэнд».

Лагатып, які апублікаваў Пашынян

16 студзеня Пашынян паведаміў, што першы выступ калектыву адбудзецца 30 студзеня ў Ерэване, піша «Суспільне». Месца правядзення канцэрту ён паабяцаў абвясціць дадаткова. Трапіць на падзею можна будзе пасля папярэдняй рэгістрацыі.

«Запрашаю на танцпляцоўку. Мы граем — вы танцуеце», — напісаў Пашынян.

У жніўні 2025 года газета «Грапарак» пісала, што Нікол Пашынян і яго жонка Ганна Акапян пачалі асвойваць музычныя інструменты, у прыватнасці ігру на гітары і ўдарных. Пазней прэм’ер-міністр неаднаразова публікаваў відэа, на якіх грае на ўдарных.

Каментары5

  • Не адзіны варыянт
    26.01.2026
    Яшчэ можна інтэграваць цень, ці пачаць маленькую пабеданосную вайну. Кожны абірае свой шлях, як адчуць подых жыцця.
  • M
    26.01.2026
    Карысныя заўвагі, Г., навошта ты гэта ўсё напісаў? І навошта іншых падманваць? Твае заўвагі не маюць ніякай карысці. Людзі могуць адчуваць захапленне ад чагосьці ціха, бо ў кожнага свой тэмперамент. Пашынян радасць адчувае ўнутры сябе. І па вачах наадварот бачны спакой і асалода. А ты... Я не ведаю, што яшчэ пра цябе сказаць. Вельмі дзіўны ты чалавек.
  • Кринж
    26.01.2026
    Адразу ўзгадаў аднаго сіпатага чмырдзяя з баянам у руках..
    -Стоіт мне цібя увідзець-ооооо! Как я шчаслів! )
    Пашяняну трэба дадаць у сэцінг 2ю бассбочку, будзе весялей.)

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі30

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

Гулец моладзевай зборнай Беларусі па хакеі прадэманстраваў свае лінгвістычныя здольнасці. Ён ведае пяць моў ВІДЭА10

Кая Калас: Мірнае пагадненне па Украіне немагчымае без удзелу Еўрасаюза5

McLaren, Maserati і не толькі. На адной паркоўцы ў Мінску заўважылі вельмі дарагія аўто6

У Воранаўскім раёне вясковец сустрэў у сваім хляве барсука. Усё скончылася судом2

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія7

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі30

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць