Грамадства3434

«Ні слова па-расейску». На ўчарашняй сустрэчы Ціханоўская і Зяленскі гаварылі кожны на сваёй мове

Падчас учорашняй сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім Святлана Ціханоўская размаўляла па-беларуску, а ён — па-ўкраінску. «Ні слова па-расейску», — расказаў «Еўрарадыё» пра дэталі сустрэчы дарадца лідаркі дэмсілаў па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.

Уладзімір Зяленскі і Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Ціханоўская прызналася, што часам дзе-нідзе выкарыстоўвае ўкраінскія словы, размаўляючы па-беларуску. Прэзідэнт Украіны адказаў: «Будь ласка! Використовуйте!», — згадвае Кучынскі.

Таксама ён падзяліўся іншымі падрабязнасцямі сустрэчы:

«Святлана Ціханоўская выказала поўную падтрымку Украіны. Яна падзякавала Зяленскаму за праграмны выступ у Вільні, дзе былі ясна расстаўленыя акцэнты: Лукашэнка — генерал-губернатар, васал пры Пуціне.

Таксама абмяркоўвалі працэс вызвалення палітвязняў, у якім важную ролю адыграла каманда Зяленскага. І тут прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ён гатовы аказваць такога кшталту дапамогу і надалей.

Гаварылі пра важнасць супольнай стратэгіі ў дачыненні да Лукашэнкі. Пра нашую місію ва Украіне. Мы спадзяемся, хто хутка будзе прызначаны новы спецпрадстаўнік Украіны па Беларусі.

Важны меседж, які даў Зяленскі — ён і яго каманда, урад аддзяляюць рэжым Лукашэнкі ад людзей. Мы вельмі пазітыўна ацэньваем сустрэчу. З Банкавай цяпер вельмі добры кантакт».

Каментары34

  • Беларус
    26.01.2026
    Бо сапраўдныя славяне, таму без перакладчыка можам лёгка камунікаваць на сваіх мовах. Таму ў нас і мовы. А ва ўсіх астатніх суседзях - “языкі”. А маскавіты са сваім языком, дзе шмат цюрскага і вугорскага, не разумеюць ні ўкраінскую, ні беларускую мовы!
  • %
    26.01.2026
    І гэта вельмі правільна, гэта вельмі добра
  • Прапанова
    26.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне 14‑гадовая школьніца нарадзіла ад 60‑гадовага мужчыны. Яна кажа, што ён добры бацька, і прасіла не караць яго28

Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле3

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць