Адкрыццё радыё ў сеціве запланавана на сакавік. Гэта частка плана абвешчанага Лукашэнкам Года беларускай жанчыны.
Старшыня Беларускага саюза жанчын, дырэктар прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Беларусі Вольга Шпілеўская расказала падрабязнасці.
— Хочам запусціць жаночае інтэрнэт-радыё. Яно будзе суправаджаць жанчыну, пачынаючы ад моманту абуджэння і прыгатавання ранішняй кавы і да моманту, калі яна пакладзе ўсіх дзяцей спаць і сядзе выпіць кубак вячэрняй гарбаты. Эфір будзе напоўнены музыкай, жаночымі гісторыямі, парадамі. Вельмі хочацца, каб радыё было добрым, зразумелым для кожнай, максімальна карысным, мела і важную аб'яднальную функцыю.
Каментары
"Стабільны начос"