Вайна

Расія ў страху перад новым амерыканскім ударным дронам, які дае Украіне вырашальную перавагу

Амерыканскія дроны-камікадзэ Hornet, кіраваныя штучным інтэлектам, ператварылі расійскія тылы ў зону пастаяннай рызыкі. Традыцыйныя сродкі абароны ад іх не ратуюць. Расказваем, што пра іх вядома.

Украінскі вайсковец з беспілотнікам Hornet. Фота: Nikoletta Stoyanova / Getty Images

Дрон Hornet з’яўляецца распрацоўкай амерыканскай кампаніі Swift Beat LLC, якую ўзначальвае былы генеральны дырэктар Google Эрык Шміт. Гісторыя гэтага апарата нетыповая: ён не ствараўся па прамым заказе Пентагона, а з’яўляецца камерцыйным праектам, накіраваным на стварэнне максімальна эфектыўнага і таннага сродку для канфліктаў высокай інтэнсіўнасці.

Пагадненне аб вытворчасці гэтых БПЛА было падпісана з Кіевам летам 2025 года. Сёння Hornet пастаўляецца ва Украіну праз спецыяльныя фонды і прамыя кантракты, а Пентагон уважліва назірае за іх поспехамі, вывучаючы перспектыву ўключэння сістэм штучнага інтэлекту ў свой афіцыйны арсенал. Першае баявое прымяненне Hornet было зафіксавана ў сакавіку 2026 года падчас атакі на аб’екты ў Данецку.

Асноўныя характарыстыкі

Канструкцыя Hornet істотна адрозніваецца ад тыповых квадракоптараў ці лёгкіх FPV-дронаў: ён пабудаваны па самалетнай схеме з вертыкальным кілем і заднім штурхаючым вінтом. Такая кампаноўка гарантуе высокую стабільнасць у паветры і максімальную бясшумнасць, што робіць апарат складанай мэтай для візуальнага і слыхавога выяўлення.

Тэхнічныя магчымасці дрона дазваляюць яму заставацца ў небе да дзвюх гадзін, пераадольваючы агульную адлегласць да 150 км пры эфектыўным радыусе дзеяння 30—50 км. Крэйсерская хуткасць Hornet складае 100—120 км/г, аднак падчас пікіравання на цэль ён здольны разганяцца да 200—300 км/г. Апарат звычайна выконвае задачы на вышыні 300—500 метраў, але для абыходу сістэм СПА блізкага радыуса можа падымацца да вышыні 5000 метраў.

За паражэнне адказвае шматмэтавая пяцікілаграмовая баявая частка класа MMW (multi-mode warhead), якая ў залежнасці ад абранага рэжыму можа выкарыстоўвацца як асколачна-фугасны зарад для знішчэння пяхоты і небраняванай тэхнікі, альбо як кумулятыўны — для пунктавага вываду з ладу тэхнікі.

Фота: Nikoletta Stoyanova / Getty Images

Штучны інтэлект супраць РЭБ

Галоўная перавага Hornet — глыбокая інтэграцыя штучнага інтэлекту. Дрон абсталяваны вылічальным модулем з бібліятэкай візуальных вобразаў. Гэта дазваляе яму самастойна ідэнтыфікаваць танкі, сістэмы СПА і РСЗА нават на добра замаскіраваных пазіцыях.

ШІ поўнасцю вырашае праблему радыёэлектроннай барацьбы. Калі раней глушэнне сігналу GPS або сувязі з аператарам азначала страту дрона, то Hornet працягвае выкананне задачы аўтаномна. Ён ідзе па загадзя запраграмаваных пунктах, не выпраменьваючы сігналаў, што робіць яго нябачным для радыёпеленгацыі. На фінальным этапе сістэма тэхнічнага зроку «захоплівае» мэту і карэктуе заход на ўдар нават пры поўнай адсутнасці сувязі.

З’яўленне Hornet істотна нарасціла магчымасці УСУ па знішчэнні варожай лагістыкі. Па інфармацыі тэлеграм-канала «Молот Vедьм», прыярытэтнымі цэлямі беспілотніка з’яўляюцца машыны забеспячэння, РЛС і мабільныя агнявыя групы.

Для супрацьдзеяння новаму беспілотніку, які ў расійскіх войсках ужо ахрысцілі «Марсіянін-2», на асноўных дарогах у тыле актыўна ўзводзяцца сеткавыя калідоры.

Аднак эксперты адзначаюць, што такія сеткі не панацэя. Адзіным эфектыўным метадам барацьбы з Hornet пакуль застаюцца толькі дроны-перахопнікі, здольныя збіваць апарат у паветры да таго, як ён выйдзе на фінальную траекторыю атакі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я11

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Усе навіны →
Усе навіны

На бягучы рамонт Калінкавіцкага РАУС выдаткавалі больш за 1,5 млн даляраў. А потым будзе яшчэ і рэканструкцыя2

У Лагойску прайшоў забег па лесе, які сабраў больш за 400 удзельнікаў

Вы не чулі пра яго, а ён вызначае кірункі новай, часта нечаканай замежнай палітыкі ЗША4

Брытні Спірс лягла ў рэабілітацыйны цэнтр пасля арышту за п’янае кіраванне аўто1

Севярынец расказаў, як яму ў калоніі перадалі велікодную булку і чаму гэта было небяспечна3

У наступным годзе розніца паміж Вялікаднямі складзе цэлыя пяць тыдняў

Відэа з пераможным танцам у Будапешце сабрала за ноч больш за мільён праглядаў2

18‑гадовая дзяўчына ў Брэсце памерла ад перадазіроўкі, было выяўлена восем наркотыкаў3

61‑гадовую мінчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я11

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць