Сезон працы фантанаў пачнецца 24 красавіка і працягнецца да 26 верасня, паведамляе Мінгарвыканкам.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Як паведаміў намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер УП «Мінскзелянбуд» Руслан Касевіч, ужо былі праведзеныя работы па раскансервацыі фантанаў пасля зімовага перыяду: зроблены мантаж фарсунак, помпавага абсталявання, водамераў, чыстка фільтраў і чашаў фантанаў. Цяпер выконваюцца работы па наладцы электраабсталявання.
На балансе «Мінскзелянбуда» цяпер знаходзяцца 42 фантаны.
Каментары