Свет11

У Луўры і Версалі дзесяць гадоў прадавалі падробленыя квіткі

У Францыі раскрылі маштабную аферу з квіткамі ў музеі — у Луўры і Версальскім палацы. Паводле інфармацыі газеты Le Parisien, паліцыя затрымала дзевяць чалавек, сярод якіх двое супрацоўнікаў Луўра і экскурсаводы. Іх падазраюць у продажы падробленых білетаў і незаконным браніраванні экскурсій.

Над Луўрам у Парыжы. Фота: vecteezy.com

Падчас ператрусаў у затрыманых канфіскавалі 957 тысяч еўра гатоўкі, яшчэ 486 тысяч еўра выявілі на банкаўскіх рахунках. Акрамя таго, паліцыя забрала тры аўтамабілі і некалькі банкаўскіх сейфаў.

Расследаванне пачалося пасля скаргі супрацоўнікаў Луўра. Яны звярнулі ўвагу на кітайскіх гідаў, якія рэгулярна праводзілі групы турыстаў у музей, абмінаючы касу. Паводле сведчанняў, для розных людзей выкарыстоўваліся адныя і тыя ж білеты. Пасля праверкі і праслухоўвання тэлефонных размоў падазрэнні пацвердзіліся.

Пракуратура мяркуе, што злачынная схема дзейнічала каля дзесяці гадоў і магла нанесці Луўру страты больш як на 10 мільёнаў еўра.

Каментары1

  • Анон
    16.02.2026
    Ну, сейчас "Маэстро" завизжит )

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»4

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні32

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны10

Аўтобусны перавозчык рэкламуе туры з Мінска ў Крым з прыемнай зніжкай. Каментатары ацанілі3

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»4

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць