Здарэнні22

Маёр з Гродзенскай вобласці скраў у палка амаль мільён рублёў і сеў у турму

У Гродне асудзілі маёра, які, выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы, за два гады скраў у свайго палка маёмасці амаль на мільён рублёў. Пра гэта стала вядома з дакумента, які трапіў у рэдакцыю Hrodna.life.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: LookByMedia

Начальнік сувязі штаба 108 асобнага палка матэрыяльнага забеспячэння маёр Стасевіч І.В. праходзіў службу ва Узброеных сілах. Выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы, за два гады выкраў маёмасці палка на 984 тысячы рублёў.

Маёмасць мужчына выкрадаў з верасня 2022 года да красавіка 2024-га. Супраць яго завялі крымінальную справу па ч. 4 арт.210 КК — крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў буйным памеры.

Яму пагражала да 12 гадоў калоніі.

У снежні 2025 года вынеслі прысуд. Стасевіча прысудзілі да васьмі гадоў калоніі са штрафам 500 базавых велічынь (21 000 рублёў). Яго пазбавілі звання маёр. Таксама ён пяць гадоў не мае права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.

Каментары2

  • Спадар
    23.02.2026
    Трэба яшчэ больш такіх маераў у армію ябацькастана! Малайчына!
  • Циник
    24.02.2026
    Как человек, когда то наблюдавший подобное дело, уже не уверен что это майор смог на миллион украсть. Это, на секундочку примерно раз в 100 больше чем мыслит человек с зарплатой майора ВС. Чистая психология. 99% что повесили на майора недостачи, которые скрылись... В 90-е помню на солдата (караульного) повесили недостачу бензина в 2 тонны. И никого не смутило как он мог и куда за 2 часа перетаскать столько бензина. Прапор воровал а повесили на солдата долг.

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць