Мужчына знаходзіцца ў бальніцы ў крытычным стане пасля агнястрэльнага ранення, атрыманага падчас затрымання.

У Польшчы Міхалу Аксіньскаму, падазраванаму ў масавай стральбе ў цэнтры Кракава, можа пагражаць пажыццёвае зняволенне. Такое пакаранне прадугледжана за забойства шасці чалавек і злачынства тэрарыстычнага характару.
Генеральны пракурор і міністр юстыцыі Польшчы Вальдэмар Журэк паведаміў, што пракуратура пачала расследаванне па двух эпізодах.
Аднак канчатковае рашэнне пра абвінавачанні пакуль не прынятае:
мужчына знаходзіцца ў бальніцы ў крытычным стане пасля агнястрэльнага ранення, атрыманага падчас затрымання.
Першы датычыцца забойства шасці чалавек з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі, а таксама замаху на забойства іншых людзей, у тым ліку супрацоўнікаў паліцыі. Дзеянні нападніка кваліфікавалі як злачынства тэрарыстычнага характару.
Другі эпізод звязаны з забойствам трох чалавек у горадзе Астровец-Свентакшыцкі. Паводле даных следства, гэта бацькі і сястра падазраванага.
За абодва злачынствы польскае заканадаўства прадугледжвае пажыццёвае пазбаўленне волі.
Каментары