Здарэнні22

У Маладзечанскім раёне ў аварыі з машынай ДАІ пацярпела чатырохгадовая дзяўчынка

Увечары 7 лістапада ў Маладзечанскім раёне сутыкнуліся Kia Shuma і службовы Geely Emgrand. Пасажырку Kia — чатырохгадовую дзяўчынку — шпіталізавалі, паведаміла ДАІ Мінскай вобласці.

Аварыя адбылася каля 19:30.

Паводле версіі ДАІ, супрацоўнік на патрульным аўтамабілі прыкладна за 150 метраў да сустрэчнай машыны ўключыў сінія і чырвоныя пробліскавыя маячкі, падаючы сігнал аб спыненні. Якая была ў гэтым патрэба — не паведамляецца. 

Ведамства сцвярджае, што 26‑гадовы кіроўца Kia праігнараваў патрабаванне і выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з патрульнай машынай.

Паводле ДАІ, мужчына не мае пасведчання кіроўцы. Таксама яго падазраюць у кіраванні ў стане алкагольнага ап’янення — пацверджаных вынікаў агляду ў паведамленні няма.

Відэазапіс здарэння ДАІ не апублікавала.

Каментары2

  • маячки включил?
    08.11.2026
    А голову включил? Набирают двоечников из деревень по родне, потом люди и гибнут.
  • %
    08.11.2026
    Шматкроць разоў бачыў, як гэтыя даўны мусарскія пад'язджаючы да скрыжаваньня ўключаюць свае маячкі і едуць на чырвоны, бо няма жаданьня чакаць

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі48

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні3

Іларыёнаў: Пуцін пойдзе на саступкі тады, калі спыніцца прасоўванне расійскай арміі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі48

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць