Грамадства1717

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?

Былы дыпламат Андрэй Бушыла, які больш за 20 гадоў працаваў у МЗС Беларусі на еўрапейскім кірунку, у новым ТОКу расказаў, што адбывалася з Макеем пасля 2020 года.

Уладзімір Макей. Фота: МЗС

Чаму ў 2020 годзе Макей застаўся з Лукашэнкам? Бушыла кажа, што яны з Макеем гэтага не абмяркоўвалі.

«Думаю, што ён дапускаў яшчэ магчымасць трохі адыграць усё назад, (…) хаця б часткова. Другое — а якая была для яго альтэрнатыва?» — разважае экс-дыпламат.

Андрэй Бушыла. Скрыншот: TOK_talk / YouTube

Вядучая Наста Роўда заўважае, што ён мог бы далучыцца да народнага пратэсту, як Павел Латушка. І, магчыма, тады гісторыя склалася б інакш, больш чыноўнікаў пайшлі б за Макеем супраць сістэмы.

«Гэта тэарэтызаванне, мы не ведаем. Гэта нашы домыслы і здагадкі. Мы ўскладаем адказнасць на чалавека толькі таму, што ў нас саміх не атрымалася», — кажа Бушыла.

Пасля свайго звальнення дыпламат двойчы кантактаваў з Макеем.

«Першы раз гэта было, калі я сустрэўся з паслом заходняй краіны ў Мінску. І яна мне сказала пра тое, што зараз немагчыма выйсці на кантакт ні з кім з міністэрства, немагчыма нейкія меседжы перадаць. Яна спытала мяне, ці магу я перадаць меседж з прапановай выехаць у Вену, каб у Вене быў праведзены нейкі круглы стол паміж Лукашэнкам і апазіцыяй, для таго каб знайсці шляхі вырульвання з таго палітычнага крызісу, які складваўся ў той момант.

Чытайце: Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю

Я напісаў вадзіцелю Уладзіміра Макея. Я не ведаў, як ён адрэагуе. Але ён адразу ж перадаў, што гатовы са мной сустрэцца. І мы сустрэліся. Я перадаў гэтае паведамленне заходніх краін. Я кажу: ну, куды гэта ўсё коціцца? Было бачна, што ён вельмі моцна праз гэта ўсё перажывае.

Я так разумею, што ён некалькі разоў падымаў гэтую тэму ў размове з Аляксандрам Лукашэнкам, што трэба нешта рабіць, каб гэтую жэсць спыніць».

Другі раз Бушыла бачыўся з Макеем на пахаванні Алега Краўчанкі — намесніка міністра замежных спраў, які памёр ад каранавіруса ў 2020 годзе.

Чаму Макей не рабіў нічога, каб зменшыць маштаб рэпрэсій, запыталася вядучая.

«Я думаю, што ён рабіў гэта, але проста яго ўплыў істотным чынам тады ўпаў. Зусім іншыя людзі пачалі кіраваць усімі працэсамі. Лукашэнка перастаў быць зацікаўлены ў тым, каб захоўваць адносіны з Еўрапейскім Саюзам і ЗША.

Для яго стала асноўнай мэтай захаваць сваю ўладу. Таму ён не слухаў прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў, якія маглі нейкія аргументы прадстаўляць, каб уратаваць краіну ад той сітуацыі, у якой яна зараз знаходзіцца».

Бушыла мяркуе, што Расія не пагадзілася б на кандыдатуру Макея на месца Лукашэнкі, бо бачыла ў ім пагрозу.

«Яны бачылі, што Уладзіміра Макея называлі архітэктарам разрадкі, і я думаю, што гэта не вельмі падабалася ўладзе ў Маскве».

Каментары17

  • .
    08.11.2026
    «Мы ўскладаем адказнасць на чалавека толькі таму, што ў нас саміх не атрымалася»

    Не-не. На яго не ўскладаюць адказнасць за ўсіх іншых.
    Але ён меў адказнасць за сябе і сам зрабіў свой выбар.
    І не стаў часткай тых "нас" (у каго па выніку не атрымалася).


    А вось "домыслы і здагадкі", "тэарэтызаванне" - пра тое, што Макей нібыта таемна быў на нашым баку, таму выйшаў з фаварытаў і нарэшце памёр. Занадта прыгожы "кіношны" міф, які не мае прамых пацвярджэнняў.

    Мабыць, хопіць расціць міф? Лукашэнка тасуе кадры пастаянна, не абавязкова за "здраду". І ёсць вялікая розніца паміж пазіцыямі "працаваць у 2019-м у сістэме Лукашэнкі" і "разбурыць увогуле сістэму Лукашэнкі".
  • Можа
    08.11.2026
    Ён ведаў больш, чым хтосьці...нешта спрабаваў , але ў сістэме не так прост6...Смерць яго не выпадковая
  • Аматарам альтэрнатыўнай гісторыі
    08.11.2026
    А хто б яго адпусціў? Савецкі разведчык былым не бывае. ГРУ б даслала 2 турыстаў з часткі 29155, калі б тутэйшыя апарафінілісь.

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць