Мова11

«Не запатрабавана». З вядомага кафэ Mon Nom на Трактарным прыбралі беларускамоўнае меню

Раней беларускамоўнае меню было адной з фішак установы ў «доме з русалкамі».

Фота: relax.by

Аднак калі нядаўна адна з наведніц зайшла ў кафэ Mon Nom на Трактарным заводзе і па старой традыцыі папрасіла ў афіцыянта беларускамоўнае меню, ёй адказалі, што «яго даўно прыбралі».

Прычына знікнення, па словах супрацоўнікаў, звязаная з незапатрабаванасцю.

«Раней на беларускамоўнае меню быў запыт, таму мы друкавалі і на рускай мове, і на англійскай, і на беларускай. За апошні час ніхто беларускамоўнае меню ў нас не прасіў, таму мы яго больш не падаём», — распавялі ў кавярні.

Пры гэтым у мінулым афіцыянты прыносілі меню на роднай мове, толькі пачуўшы, як наведвальнікі на ёй размаўляюць — пра гэта нават не трэба было прасіць.

У 2023 годзе бістро Mon Nom адкрылася таксама ў Варшаве (а ў 2025‑м яшчэ адно). У варшаўскім аналагу кафэ сёння прапаноўваюць меню і на беларускай, і на польскай, і на ўкраінскай, і на англійскай мовах.

Каментары1

  • Gorliwy Litwin
    22.04.2026
    Заходняя Русь, краіна Царскіх Хлебаробаў. Панты скончыліся, а рэальнасць вось такая.

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам24

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

«Яго бачылі пад Барселонай». Што вядома пра пошукі беларуса, які згубіўся ў Іспаніі

Чыноўнікі палічылі слоган Гродзенскага мясакамбіната парушэннем закона2

У Беларусі маркетплэйсам забаранілі паказваць пакупнікам фалаімітатары і іншыя тавары для дарослых11

Уладзіміру Някляеву — 80 гадоў5

У Мінску развітваюцца з Мікалаем Чаргінцом ШМАТ ФОТА11

Беларуса прымусова дэпартавалі з Расіі. А ён палез назад праз 50 хвілін2

У Бабруйскім раёне пенсіянерка пілавала балгаркай дошкі, парэзала нагу і памерла3

Стала вядома новае месца працы экс-кіраўніка Гомеля, пра якога гаварылі, што ён у СІЗА

Чым займаецца Аліна Харысава пасля гучнага скандалу з КДБ і якія высновы зрабіла са сваёй прыкрай гісторыі?45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам24

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць