Свет1414

У Літве парламенцкі камітэт звярнуўся да ўрада, каб той абмежаваў права беларусаў набываць нерухомасць

Камітэт Сейма Літвы па замежных справах ухваліў прапанову звярнуцца да ўрада, каб той падрыхтаваў змены ў законы і ўвёў дадатковыя абмежаванні на набыццё нерухомасці для грамадзян Расіі і Беларусі, піша LRT.

Вільня. Фота: «Наша Ніва»

Цяпер у Літве ўжо дзейнічае правіла, паводле якога расіяне без дазволу на жыхарства не могуць купляць нерухомасць. Для беларусаў пакуль такіх абмежаванняў няма, але іх плануюць увесці.

Урад просяць да 1 кастрычніка падрыхтаваць законапраекты, якія не толькі абмяжуюць куплю жылля для беларусаў, але і забароняць грамадзянам абедзвюх краін набываць нерухомасць побач са стратэгічна важнымі аб’ектамі.

Ідэю абмежаваць куплі і дазваляць іх толькі тым, хто мае пастаянны дазвол на жыхарства ў Літве, раней прапанавалі кансерватары. Аднак, паводле закона, прапаноўваць такія абмежаванні можа толькі ўрад, а не самі дэпутаты.

Каментары14

  • Бубубу
    22.04.2026
    То бок, неаднаразовыя праверкі ўласнай дзяржбяспекай пры атрыманні візаў і ВНЖ, гэтыя пытанні пра "Чый Крым" і г.д. не пераконваюць літоўскіх шавіністаў з шылам у адным месцы. Не дзіва, што і Офіс, і "Вясна" з'ехалі у Польшчу. А расейскія вагончыкі спакойна курсіруюць у Каралявец.
  • Рычард
    22.04.2026
    уяўляеце што было б каб Міндоўг даведаўся што яго "нашчадкі" пабудавалі мяжу пасярэдзіне дзяржавы і забараняюць асноўнай часты жыхароў не толькі купляць маемасць, але і заехаць на сваім кані
  • Жора
    22.04.2026
    Бачым плён працы тых, хто пяць год "трымаў на парадку дня", "тлумачыў, што грамадства і Лукашэнка гэта не адно і тое ж", "прадстаўляў Беларусь на міжнароднай арэне"..

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях28

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША і Іран могуць аднавіць перамовы на наступным тыдні1

Хутка людзі змогуць размнажацца без сэксу. Больш за тое — нават без цяжарнасці і традыцыйных бацькоў12

Расійскі футбаліст памяняў грамадзянства, каб згуляць на чэмпіянаце свету. Але не фартанула

Стала вядома, што з будаўніцтвам аквапарка ў Віцебску

У ЗША пачалі публікаваць рассакрэчаныя дакументы пра НЛА2

Зборная Украіны ўпершыню за 20 гадоў выйшла ў хакейную эліту свету

Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным у Крамлі «паўтара пытання»5

Тры турысты загінулі ў Інданезіі падчас вывяржэння вулкана, 20 прапалі без вестак

Калі пакеты для ўпакоўкі ў краме бясплатныя, то іх можна браць у любой колькасці? Тлумачыць юрыст2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях28

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць