«Выпадак адзін на мільён». У Дняпры ў акно кватэры ўляцеў шахед, але не разарваўся
Спачатку пра гэты незвычайны выпадак паведамілі ўкраінскія паблікі, а пасля яго пацвердзіў мэр Дняпра Барыс Філатаў.

Фота: t.me/borys_filatovv
«Сёння ноччу ў кватэру ўляцеў шахед. У самае акно. Усе засталіся жывыя. Таму што бл*дзіна не разарвалася. Такіх выпадкаў рэальна адзін на мільён. Вось і не вер пасля гэтага ў цуды…» — напісаў Барыс Філатаў.

Фота: t.me/borys_filatovv
Раней паведамлялася, што ў Дняпры ў выніку расійскай атакі часткова разбураны чатырохпавярховы жылы дом. Атака на горад працягвалася больш за 10 гадзін. Разбор завалаў працягваецца, цяпер вядома пра пяцярых загінулых. Больш за 40 чалавек атрымалі раненні.
У выніку расійскага ўдару па Дняпры загінулі чатыры чалавекі
«Рэактыўны шахед урэзаўся ў мой дом». Расіяне спрабавалі кропкавым ударам забіць дарадцу міністра абароны Украіны, спецыяліста па радыётэхналогіях
Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг
Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»
Каментары