Вайна99

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя

Расійскія ўлады заявілі пра смерць мужчыны «пры падзенні абломкаў беспілотніка».

Фота тэлеграм-канала Baza

77‑гадовы мужчына загінуў пры падзенні абломкаў беспілотніка ў вёсцы Чэрнева, заяўляюць расійскія СМІ.

Украінскія дроны збілі над некалькімі акругамі Маскоўскай вобласці — Істрай, Адзінцовам, Чэхавам, Сонечнагорскам, Валакаламскам і Каломнай, адзін падавілі сродкамі РЭБ, паведамляюць расійскія ўлады.

Гэта першы за доўгі час выпадак гібелі чалавека ў прысталічным рэгіёне Расіі ў выніку атакі ўкраінскіх беспілотнікаў.

Губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз паведаміў пра «ліквідацыю» 63 дронаў.

Кіраўнік Смаленскай вобласці сцвярджае, што ў рэгіёне збіта 15 беспілотнікаў.

Кіраўнік Ноўгарадскай вобласці Аляксандр Дронаў паведаміў, што збіта шэсць дронаў.

Маніторынгавыя каналы таксама пішуць пра беспілотнікі над многімі іншымі рэгіёнамі Расіі: над Цвярской, Пскоўскай, Ленінградскай, Архангельскай ды іншымі абласцямі.

Акрамя таго, украінскія беспілотнікі ляцяць і ў паўднёвым кірунку: расійскія ўлады паведамілі пра закрыццё Крымскага моста, а таксама прыпыненне палётаў у аэрапортах Сочы і Геленджыка.

Адначасова СПА працуе над Кіевам. Паведамляецца, што Расія скіравала на сталіцу Украіны каля ста дальнабойных дронаў.

Каментары9

  • Просто
    02.05.2026
    Filipp, он - русский! На НН они в почете!
  • Бумеранг вайны вяртаецца на рф
    02.05.2026
    Filipp, мы “хацім” сказаць што рускія акупанты, якія цяпер пачалі атрымліваць то, што яны заслужылі.
  • Stranger Things 6
    02.05.2026
    Дронаў паведаміў, што збіта шэсць дронаў.
    WTF?!

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»4

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні32

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны10

Аўтобусны перавозчык рэкламуе туры з Мінска ў Крым з прыемнай зніжкай. Каментатары ацанілі3

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»4

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць