Здарэнні33

Самалёт «Белавія» на маршруце Масква—Гомель не змог прызямліцца ў гомельскім аэрапорце

Што здарылася, пакуль незразумела.

Самалёт Белавія на маршруце Масква—Гомель не змог прызямліцца ў гомельскім аэрапорце, паведамляе «Флагшток».

Пасажырскі Embraer, які вылецеў з неспакойнай Масквы, рухаўся па звычайнай траекторыі. Над Магілёўскай вобласцю самалёт пачаў кружыць каля Слаўгарада і знаходзіўся там каля 35 хвілін. Самалёт паляцеў на Мінск.

Адміністрацыі «Белавія» і Белаэранавігацыя пакуль не тлумачылі прычыны інцыдэнту.

Украінскія маніторынгавыя каналы ў той час не фіксавалі залётаў БпЛА праз украінска-беларускую мяжу.

Каментары3

  • 453543
    17.05.2026
    Паразважаем. Самалёт абсалютна iспрауны. Але штой-та недалёка ад Гомеля яго спужала, лётау 35 хвiлiн, чакау. Не дачакауся, паляцеу на Мiнск. Маскву перад гэтым бамбiлi дроны. Відавочна, у Белавiя здагадвалiся, што з гэтым самалётам можа штойсцi здарыцца, яго могуць збiць. Пытанне хто? Можа i маскавiты, каб уцягнуць нас, у якасцi помсты, пасля сённяшнiх абстрэлау масквы, у сваё сво. Тым болей, што украiнскiх дронау нiдзе радам не было.
  • Янка
    17.05.2026
    453543, вы б цалкам мелі рацыю ў выпадку адваротнага рэйса. Але самалёт на Гомель змяніў курс ужо ў глыбіні беларускай тэрыторыі, таму пагроза расейскіх СПА выключаецца. Хутчэй за ўсё была пагроза пралёта альбо падзення дронаў, з-за чаго ўжо даволі сістэматычна прыпыняецца праца віленскага аэрапорта. Але па загаду спецслужб публічнага абвяшчэння аб прыпыненні працы слабанагружанага аэрапорта Гомля не адбылося. І тыя дроны маглі быць чымі заўгодна, асабліва ў выпадку змены курса дальнабойнага дрона сродкамі РЭБ. Тое, што ўкраінскія каналы нічога не зафіксавалі - гэта таксама нічога не азначае, бо цалкам магчыма перасекчы паветраную мяжу ў маланаселеных мясцовасцях кшталту Чарнобыльскай зоны, дзе назіральнікаў можа і ня быць.
  • Вольга
    17.05.2026
    453543, зірніце на метэарадар па Гомлі проста цяпер, канспіролаг вы наш.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць