Вайна22

УСУ паспяхова атакавалі Афіпскі НПЗ у Краснадарскім краі

Генеральны штаб УСУ паведаміў, што ўвечары 10 чэрвеня і ў ноч на 11 чэрвеня 2026 года ўкраінскія вайскоўцы правялі серыю ўдараў па шэрагу вайсковых, лагістычных і прамысловых аб’ектаў, якія выкарыстоўваюцца расійскімі войскамі для вядзення вайны супраць Украіны. Адной з галоўных цэляў стаў Афіпскі нафтаперапрацоўчы завод, размешчаны ў Краснадарскім краі Расіі.

Фота з сацсетак

Як паведамляе Генштаб УСУ, удар быў паспяховы, і на тэрыторыі прадпрыемства ўзнік пажар.

Афіпскі НПЗ лічыцца адным з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў на поўдні Расіі. Ён здольны перапрацоўваць каля 6,25 мільёна тон нафты за год. Прадпрыемства выпускае дызельнае паліва, бензін, мазут і іншыя нафтапрадукты. Такая прадукцыя выкарыстоўваецца не толькі ў цывільнай эканоміцы, але і для забеспячэння расійскай вайсковай лагістыкі, таму завод разглядаецца як важны стратэгічны аб’ект.

Акрамя таго, на тэрыторыі акупаванага Расіяй Крыма быў нанесены ўдар па аб’екце ў Севастопалі, дзе ажыццяўлялася вытворчасць, зборка і абсталяванне марскіх беспілотных катараў. Таксама ў Крыме быў нанесены ўдар па складзе захоўвання беспілотных лятальных апаратаў каля населенага пункта Грыгораўка.

Таксама ўкраінскія вайскоўцы паведамілі пра ўдары па пунктах кіравання расійскіх войскаў у раёнах Давыдаўскага, Новазнаменкі, Бахмута, Сялідава і Пакроўска на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей.

Асобна паведамляецца пра паражэнне пункта кіравання расійскімі беспілотнікамі каля населенага пункта Новаандрэеўка ў Данецкай вобласці. У раёне Даўжанска Луганскай вобласці быў атакаваны раён канцэнтрацыі падраздзялення расійскіх аператараў беспілотнікаў. А яшчэ адным аб’ектам стала майстэрня па вытворчасці і рамонце беспілотных лятальных апаратаў у раёне Аўдзееўкі Данецкай вобласці.

Каментары2

  • Файна
    12.06.2026
    Джага-джага
  • Хай гарыць расея колам
    12.06.2026
    🔥🔥🔥

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць