Свет1212

«Караблі ўсяго свету, запускайце свае рухавікі. Няхай нафта цячэ!». Трамп заявіў, што ЗША і Іран заключылі ўгоду

«Гэтым я цалкам дазваляю адкрыццё Армузскага праліва і, адначасова з гэтым, дазваляю неадкладнае зняцце ваенна-марской блакады Злучаных Штатаў».

Фота: Win McNamee/Getty Images

Трамп заявіў, што ЗША і Іран заключылі пагадненне:

«Пагадненне з Ісламскай Рэспублікай Іран заключана. Віншую ўсіх! Гэтым я цалкам дазваляю адкрыццё Армузскага праліва і, адначасова з гэтым, дазваляю неадкладнае зняцце ваенна-марской блакады Злучаных Штатаў. Караблі ўсяго свету, запускайце свае рухавікі. Няхай нафта цячэ!»

«Гэта важнае пагадненне прынясе мір і бяспеку ва ўвесь рэгіён. Многія прэзідэнты спрабавалі заключыць мір з Іранам, і ўсе яны пацярпелі няўдачу да мяне. Лідары рэгіёна ўпершыню знайшлі прэзідэнта, які можа дапамагчы ім дасягнуць сапраўднага міру. З адкрыццём праліва пасля падпісання пагаднення ў пятніцу і правядзення работ па размініраванні, нафта зноў будзе паступаць у абодва бакі для рэгіёна і ўсяго свету!»

У Іране таксама раскрылі 14 пунктаў мірнай дамовы з ЗША:

— пастаяннае і неадкладнае спыненне баявых дзеянняў на ўсіх франтах, уключаючы Ліван,

— ЗША абавязваюцца не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Ірана і паважаць яго суверэнітэт,

— поўнае зняцце марской блакады на працягу 30 дзён,

— ЗША абавязваюцца вывесці свае войскі з раёнаў вакол Ірана,

— аднаўленне працы Армузскага праліва на працягу 30 дзён са згоды Ірана,

— прыпыненне санкцый на продаж нафты,

— прадастаўленне Злучанымі Штатамі і іх саюзнікамі планаў аднаўлення Ірана на суму не менш за 300 млрд даляраў,

— правядзенне перамоў на працягу 60 дзён для дасягнення канчатковага пагаднення па ядзерных пытаннях,

— Іран пацвярджае прыхільнасць Дамове аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі і абавязваецца не вырабляць ядзерную зброю,

— ЗША абавязваюцца не павялічваць колькасць сваіх войскаў у рэгіёне і не ўводзіць новых санкцый,

— разблакаванне 24 млрд даляраў замарожаных іранскіх сродкаў на працягу 60‑дзённага перыяду заключных перамоў. Палова гэтай сумы павінна быць перададзена Ірану да пачатку перамоў,

— стварэнне механізму маніторынгу для рэалізацыі пагаднення,

— канчатковае пагадненне будзе зацверджана рэзалюцыяй Рады бяспекі ААН,

— заключныя перамовы не пачнуцца, пакуль не будзе разблакавана палова замарожаных сродкаў Ірана, прыпынены санкцыі адносна іранскай нафты і знята марская блакада.

Каментары12

  • Жвір
    15.06.2026
    %, ЗША не ставілі такіх мэтаў. А тых, што ставілі яны, падобна, дамагліся, ядзернай зброі ў Ірана ня будзе, падтрымкі Іранам тэрарыстычнай дзейнасьці ў рэгіёне, у тым ліку на моры, як мяркуецца, таксама ня будзе.
  • %
    15.06.2026
    Жвір , а з чаго такія высновы? З гэтага?
    — пастаяннае і неадкладнае спыненне баявых дзеянняў на ўсіх франтах, уключаючы Ліван, (Хесбалла і хусіты застаюцца)
    — ЗША абавязваюцца не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Ірана і паважаць яго суверэнітэт, (Іран якім быў, такім і застаецца, нічога не мяняючы)
    — ЗША абавязваюцца вывесці свае войскі з раёнаў вакол Ірана, (спыненьне хоць кольвек якога ціску на тэрарыстычныя арганізацыі падтрымліваемые Іранам)
    — правядзенне перамоў на працягу 60 дзён для дасягнення канчатковага пагаднення па ядзерных пытаннях, ( а што там будзе на тых перамовах - пытаньне)

    ну і г.д
  • ...
    15.06.2026
    Жвір , дамагліся толькі пертурбацый у Гармузе ды высокіх коштаў на нафту на пэўны час, каб эрэфія змагла падзарабіць

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

Украінскі прэм'ер Карэцкі: Украіна сутыкнулася з пагрозай страты інтэрнэту8

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

Расійскі беспілотнік ударыў у Кіеве па будынку Нацыянальнай акадэміі навук1

У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць