Кіно44

Беларусы з Польшчы пабылі рускімі ў фільме, які ўзяў прыз у Канах. Стужцы прарочаць намінацыю на «Оскар»

У польскіх кінатэатрах стартаваў пракат новага фільма аскараноснага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага «Ojczyzna» («Айчына»). Стужка, якая расказвае пра пасляваенную Германію і нядаўна ўзяла прыз на Канскім кінафестывалі, мае і беларускі след: для запісу саўндтрэка стваральнікі запрасілі беларусаў з Падляшша і Варшавы.

Томас Ман і яго дачка Эрыка, ролі якіх у фільме выканалі Ганс Цышлер і намінантка на «Оскар» Сандра Гюлер. Кадр з фільма

Пра незвычайны досвед супрацоўніцтва з сусветным кінематографам расказаў выданню «Беларускае Радыё Рацыя» беларускі грамадскі дзеяч з Падляшша Максім Фіёнік.

Як высветлілася, да працы над музычным афармленнем карціны былі далучаныя браты Максім і Эліяш Фіёнікі, яшчэ адзін музыка з Бельска-Падляшскага, а таксама вядомы беларускі спявак і фалькларыст Сяржук Доўгушаў.

«Нейкім чынам да нас датэлефанаваўся чалавек з прадукцыі, які спытаў, ці ёсць у нас гурт з Падляшша, які спявае і грае. І так атрымалася, што мы паехалі разам у нямецкі Веймар. Гэта наша падляшска-беларуская група: я, мой брат, яшчэ адзін сябра з Бельска, а таксама Сяргей Доўгушаў і хлопцы з варшаўскага гурта Kasary», — расказаў Максім Фіёнік.

Гурт Kasary, які быў заснаваны ў Варшаве ў канцы 2023 года музыкам Сержуком Доўгушавым, займаецца адраджэннем менавіта беларускіх традыцыйных мужчынскіх спеваў (рэкруцкіх, бяседных, лірычных). За кароткі час цалкам беларускі гурт стаў лаўрэатам польскіх конкурсаў, такіх як Stara Tradycja і Nowa Tradycja.

Але спяваць ім давялося зусім не беларускі фальклор. Паколькі дзеянне фільма часткова адбываецца ў савецкай зоне акупацыі Германіі, еўрапейскім кінематаграфістам спатрэбіліся аўтэнтычныя славянскія галасы для выканання рускіх песень.

Максім Фіёнік адзначае, што папрацаваць на адной пляцоўцы з зоркамі еўрапейскага кіно, такімі як Сандра Гюлер, было надзвычай цікава.

«Мы гралі рускіх, якія засталіся ва ўсходняй Германіі, гэта быў такі хор, — тлумачыць Фіёнік. — Наша роля там невялікая, усяго паўтары-дзве хвіліны, але наша сцэна важная для фільма. Такі падляшска-беларускі акцэнт».

Удзел у такім маштабным праекце — вялікі поспех для беларускіх музыкаў, бо фільм ужо стаў адной з галоўных кінападзей года ў Польшчы.

Дарэчы, у эпізадычнай ролі ў фільме знялася галоўная рэдактарка «Белсату» Аліна Коўшык.

Пра што кіно і да чаго там рускія песні?

«Айчына» — гэта першая поўнаметражная праца Паўла Паўлікоўскага пасля трыумфальнай «Халоднай вайны», якая ў 2018 годзе прынесла яму сусветную славу і намінацыі на «Оскар». Цяпер Паўлікоўскі стварыў кінематаграфічнае эсэ пра Еўропу адразу пасля катастрофы. 

Дзеянне новай карціны разгортваецца ў 1949 годзе ў перыяд расколу Германіі і пачатку Халоднай вайны. Галоўныя героі — выбітны нямецкі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Томас Ман (яго грае Ганс Цышлер) і яго дачка Эрыка (намінантка на «Оскар» Сандра Гюлер). Яны ўпершыню пасля эміграцыі ў ЗША вяртаюцца на радзіму і адпраўляюцца ў падарожжа на чорным аўтамабілі з Франкфурта-на-Майне (амерыканская зона) у Веймар (савецкая зона акупацыі), каб атрымаць дзве прэміі імя Гётэ.

Дарэчы, нягледзячы на нямецкі антураж, здымалі фільм пераважна ў Польшчы. Стваральнікам давялося старанна дэкарыраваць вуліцы Лягніцы, Бельска-Бялай і Уроцлава, каб перадаць атмасферу зруйнаванай пасляваеннай Германіі. Чорна-белую карцінку здымаў выбітны польскі аператар Лукаш Жаль. Таксама ў фільме з'яўляецца Яанна Куліг — зорка папярэдняга фільма Паўлікоўскага «Халодная вайна».

Канскі трыумф і шанцы на «Оскар»

Сусветная прэм'ера стужкі адбылася ў маі 2026 года ў асноўным конкурсе 79‑га Канскага кінафестывалю. Карціна выклікала фурор: Паўлу Паўлікоўскаму ўручылі прэстыжны прыз за найлепшую рэжысуру.

За ролю ў фільме «Айчына» актрысе Сандры Гюлер прарочаць чарговую намінацыю на «Оскар». Кадр з фільма

Рэйтынг фільма на агрэгатары Rotten Tomatoes складае 95%, а на Metacritic — 90 са 100 магчымых, што сведчыць пра «ўсеагульнае прызнанне». Брытанскі The Guardian называе фільм «неверагодна элегантнай гістарычнай віньеткай», а журналісты ўжо прагназуюць стваральнікам новыя намінацыі на прэмію амерыканскай кінаакадэміі. У прыватнасці, выданне Variety прарочыць чарговую оскараўскую намінацыю Сандры Гюлер. Сам жа фільм разглядаецца як адзін з галоўных кандыдатаў на вылучэнне ад Польшчы на прэмію «Оскар».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Шклоуски конюх
    20.06.2026
    Даже тут нас записали в белые русские
    И они ещё помогали в фильме с музыкой
    Ужасно
  • Кіно не рэальнасьць
    20.06.2026
    Як у гэтым фільме, рэжым Лукашэнкі чакае, што б ўсе беларусы пабылі расейскімі ў жыцьці. Але мы не расейцы. Мы беларусы. Розныя народы, розная гісторыя, розная культура. Будзьма беларусамі! Жыве Беларусь!
  • Gorliwy Litwin
    20.06.2026
    Цалкам у духу Латышонка Лемяшонка. Рускія Людзі граюць ролі Рускіх Людзей. Бежанства 1915, пад скіпетрам цароў Мікалаеў.

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

У Кіеве затрымалі расійскую агентку, якую пераправілі праз Беларусь. Яна планавала палітычнае забойства10

На амерыканскай авіябазе ў Германіі разбіўся вайсковы самалёт

Закінутыя сядзібы і касцёлы Беларусі стануць лакацыямі для новай відэагульні4

У Латвіі выйшаў новы іміграцыйны закон, які пастрожвае ўмовы для беларусаў15

Эрдаган заклікаў пазбавіць пастаянных членаў Рады Бяспекі ААН права вета. І ўвогуле скасаваць пастаяннае членства6

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць