Кіно44

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля

На Канскім кінафестывалі 14 мая адбылася прэм’ера фільма «Бацькаўшчына» (Fatherland) польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага — уладальніка «Оскара» за фільм «Іда» 2015 года.

У галоўнай ролі знялася Сандра Хюлер, кадр з фільма

«Бацькаўшчына» — чорна-белы нямецкамоўны польска-нямецка-італьянска-французскі біяграфічны фільм, які расказвае пра вяртанне славутага антыфашыста, уладальніка Нобеля па літаратуры Томаса Мана і ягонай дачкі журналісткі Эрыкі ў зруйнаваную Германію пасля Другой сусветнай вайны, піша «Белсат».

Як гэта — паглядзець у вочы айчыне, якая стала монстрам і атрымала паразу? 

Крытыкі ў захапленні ад фільму. Паводле агрэгатару Rotten Tomatoes, фільм мае 95% рэйтынгу «свежасці» — гэта вельмі высокі паказнік, які значыць, што фільм спадабаўся амаль усім крытыкам. Сярэдняя ацэнка, паводле Metacritic, 9 з 10.

У цэнтры сюжэту падарожжа праз Нямеччыну лаўрэата Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Томаса Мана і ягонай дачкі Эрыкі пасля 16 гадоў у выгнанні. Іх ролі выканалі Ганс Цышлер (Ганс са спілбергаўскага «Мюнхена») і Сандра Хюлер (Эва з нядаўняга «Праекту Авэ Марыя», а таксама галоўная гераіня ў «Анатоміі падзення» і «Зоне камфорту»).

У эпізадычнай ролі ў фільме знялася галоўная рэдактарка «Белсату» Аліна Коўшык. Яна расказвае, што пабачыла абвестку аб кастынгу: шукалі людзей пэўнага выгляду, якія ўмеюць танчыць. Выслала заяўку — і атрымала SMS: «Спадар рэжысёр Паўлікоўскі адабраў Вас на гэтую ролю, запрашаем на здымкі».

Здымкі эпізоду трывалі тры дні, адбываліся ў варшаўскім Палацы культуры і навукі.

Аліна Коўшык расказвае: «Мая галоўная матывацыя была ў тым, каб паглядзець, як ствараецца вялікае кіно выбітнымі рэжысёрамі. Гэта вельмі шматпавярховы, добра зарганізаваны працэс. Рэжысёр вельмі патрабавальны да кожнага кадру, які пераздымаецца некалькі разоў з заангажаваннем вялікай колькасці людзей».

Аліна Коўшык (трэцяя справа) на здымачнай пляцоўцы фільму «Бацькаўшчына». Варшава, Польшча. Фота: з асабістага архіву Аліны Коўшык

На здымачнай пляцоўцы яна пазнаёмілася з амерыканскім акторам, з якім грала ў эпізодзе, і бачыла на пляцоўцы некаторых беларусаў.

Цэлага фільму Аліна Коўшык яшчэ не бачыла: пакуль была толькі прэм’ера ў Канах. Але спадзяецца паглядзець неўзабаве.

«Я лічу, што Павел Паўлікоўскі — адзін з найвыбітнейшых польскіх і сусветных рэжысёраў гэтага часу, — кажа Аліна Коўшык. — Я люблю ягоныя ранейшыя фільмы — гэта і «Халодная вайна», і «Іда». Так што была радая стаць часткаю гэтага працэсу! І цікава, што шмат людзей, якія гралі ў масоўцы, прыходзілі туды менавіта з любові да кіно».

Канскі кінафестываль пачаўся 14 мая.

У польскіх кінатэатрах «Бацькаўшчына» выйдзе 19 чэрвеня. Пракату ў Беларусі не анансавалі.

Каментары4

  • Вы дакладна прадусар?
    16.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ну
    16.05.2026
    Сюжэт зацікавіў. Буду чакаць магчымасць паглядзець (канешне ж, не праз спадарыню Коўшык).
  • Woodoo Cult
    18.05.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць8

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста29

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал для чаргавікоў3

Мерц адмяніў запланаваную размову з Трампам пасля падтрымкі апошнім «Альтэрнатывы для Германіі»11

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака12

У Салігорску наркакур’еру стралялі па нагах

У Белым доме могуць замяніць Уіткафа і Кушнера на дырэктара ЦРУ 6

У Белаазёрску каля дзіцячага сада затрымалі мужчыну з вінтоўкай1

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, патрэбная дапамога14

Ці мае права ўладальнік кватэры наведваць яе арандатараў без папярэджання?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць8

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць