Грамадства77

Палац культуры і навукі ў Варшаве 9 жніўня падсвецяць бел-чырвона-белымі колерамі

9 жніўня, у шостую гадавіну пачатку масавых пратэстаў пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі фасад Палаца культуры і навукі ў Варшаве будзе падсвечаны бел-чырвона-белымі колерамі, паведаміла прэс-служба Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Белсат»

Такое рашэнне прыняў прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі ў адказ на зварот намесніка кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета і кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі.

Паводле паведамлення мэрыі, падсветка будзе працаваць 9 жніўня з 18:00 да 24:00.

Павел Латушка падзякаваў гарадскім уладам за гэты сімвалічны жэст, адзначыўшы, што ён сведчыць пра нязменную падтрымку беларускага народа з боку Варшавы і Польшчы.

Ён таксама выказаў удзячнасць Польшчы за дапамогу, якая аказваецца беларусам на працягу апошніх шасці гадоў, і выказаў надзею, што краіна і надалей будзе заставацца надзейным партнёрам у падтрымцы дэмакратычных перамен у Беларусі.

У гэты ж дзень у цэнтры Варшавы адбудзецца традыцыйны мітынг, прысвечаны шостай гадавіне падзей 2020 года. Ён пачнецца а 18:00 каля помніка Мікалаю Каперніку.

Арганізатары запрашаюць беларусаў і сяброў Беларусі далучыцца да мерапрыемства ў знак салідарнасці з ідэямі свабоды, праўды і дэмакратыі.

Каментары7

  • 3, 2, 1
    29.07.2026
    *, вангую, што зараз вам панастаўляюць дызлайкаў і назавуць польскім шпіёнам ці здраднікам.
  • Neris
    29.07.2026
    Яшчэ нядаўна тут чытаў, як пісалі пад нейкім артыкулам, што ў Польшчы як у Расіі. Здаецца, хтотаўрот, пры чым вельмі часта.
  • маленькая архітэктарка цемры
    29.07.2026
    "Pałac Kultury i Nauki .. Построено по образцу так называемых «сталинских высоток» (и до 1956 года так и называлось, название «Дворец культуры и науки» здание получило в 1956 году) в качестве подарка Советского Союза польскому народу (возведено на советские деньги советскими и польскими строителями), и из-за внешнего вида он очень напоминает МГУ. (Вікі)

    і хто на ім бачыць бчб? верхняя белая "паласа" амаль нябачная. будынак хутчэй падсвечаны чырвона-бела. то бок, як перавернуты польскі сцяг

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома8

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў27

Сузаснавальнік бюро Zrobim architects, які жыве ў ЗША, прадае сваю долю ў бізнэсе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць