Здарэнні

Пажар у хаце пад Клецкам забраў жыццё мужчыны

У Клецкім раёне адбыўся пажар у жылым доме, які скончыўся трагічна. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ратавальнікам 4 жніўня каля 00:47, піша «Мінская праўда».

Фота: Клецкі РА Следчага камітэта

Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца, хата ўжо была цалкам ахопленая адкрытым полымем. У выніку пажару была знішчаная дахоўка, пашкоджаныя сцены і перакрыцці па ўсёй плошчы будынка, а таксама цалкам згарэла маёмасць унутры хаты.

Фота: Клецкі РА Следчага камітэта

Пасля ліквідацыі агню ратавальнікі разбіралі абрынутыя канструкцыі і пралівалі месцы тлення.

Фота: Клецкі РА Следчага камітэта

Прыкладна ў 01:48 у адным з пакояў памерам 5 на 7 метраў яны знайшлі моцна абгарэлае цела. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулым быў мужчына 1977 года нараджэння.

Прычына пажару пакуль высвятляецца. Адной з магчымых версій называюць неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома8

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў27

Сузаснавальнік бюро Zrobim architects, які жыве ў ЗША, прадае сваю долю ў бізнэсе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць