Буяны беларускі рэцыдывіст разбіў камеру відэаназірання ў расійскім СІЗА
З Уладзіслава Подзеля хочуць спагнаць у Расіі каля $1720.

Беларускі крымінальнік Уладзіслаў Подзель сядзеў у СІЗА №1 пад Санкт-Пецярбургам у чаканні экстрадыцыі ў Беларусь. Яму нешта моцна не спадабалася, таму ён раскалаціў камеру відэаназірання SDP-849I. Ад тлумачэнняў беларус адмовіўся.

Камера відэаназірання SDP-849I
Агульная шкода склала каля $1660, апроч таго, Подзель павінен заплаціць яшчэ і дзяржаўную пошліну памерам каля $60.
Справа разглядалася без удзелу беларуса, бо на той момант яго ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь.
Для Подзеля гэта не першая адседка, ён сядзеў у Расіі і ў сярэдзіне 2010-х. Жонка тады перадавала яму праз радыё песню гурта «Бутырка».
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары
=============
25000/₽81,129= 300~310$