У расійскім судзе беларус нецэнзурна назваў супрацоўніка ФСБ «тупым, неразвітым чалавекам». А пасля даказваў, што гэта ён пра сябе
Але Уладзіславу Алашэеву не паверылі.
Беларус Уладзіслаў Алашэеў атрымаў у Расіі новую крымінальную справу на пустым месцы.
Алашэеў ужо двойчы сядзеў у Расіі — за хуліганства (2,5 года) і за крадзеж аўтамабіля (1 год 8 месяцаў). Пасля гэтага яго дэпартавалі, але беларус цішком вярнуўся. У выніку атрымаў крыміналку за незаконнае перасячэнне мяжы.
На судовым пасяджэнні ў Архангельску, якую меру стрымання абраць беларусу. Супрацоўнік ФСБ папрасіў трымаць Алашэева пад вартай.
І беларус не стрымаўся. Ён назваў супрацоўніка ФСБ словамі, якія мелі значэнне «тупы, неразвіты, некемлівы чалавек» і ўтрымлівалі табуяваную лексіку.
Тады завялі яшчэ адну справу — за непавагу да суда.
Сваю віну беларус не прызнаў: ён сцвярджаў, што сказаў гэта ад эмоцый і адрасаваў абразлівае слова самому сабе.
Аднак суд гэтыя довады адхіліў. У выніку Алашэеў атрымаў 320 гадзін абавязковых работ.
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары