Да гадавіны вялікага народнага ўздыму 2020‑га ў Вільні пройдуць марш з бубначамі, прабег і канцэрт
Мерапрыемствы пачнуцца ў суботу, 8 жніўня.

А 14‑й у суботу пройдзе экскурсія па Вільні «Беларускія жанчыны свабоды». Пачатак на Лукішскай плошчы каля крыжа паўстанцам.
Нядзеля 9 жніўня
10:30 — Малітва за Беларусь у Беларускім праваслаўным прыходзе (Bokšto g. 4).
12:00 — Мастацкая выстава да Дня годнасці беларусаў на Кафедральнай плошчы. Свае працы прадставяць прафесійныя мастакі і аматары, былыя палітвязні і рэпрэсаваныя беларускія актывісты.
12:30 — Роварны прабег салідарнасці — ад Кафедральнай плошчы да Алеі беларускай дэмакратыі на беразе насупраць Сейма і да Кафедральнай плошчы.
13:00 — Мітынг на Кафедральнай плошчы.
14:00 — Марш свабоды ад Кафедральнай плошчы да Варты Святла ля пасольства Беларусі. Да маршу далучацца бубначы Rhythms of Resistance (ROR).
15:00 — Хвіліна маўчання каля Варты Святла. Каля Варты Святла аб’явяць хвіліну маўчання ў памяць пра ахвяр дыктатарскага рэжыму і герояў, якія загінулі, абараняючы незалежнасць Украіны.
16:00 — Сустрэча з мастачкай Вольгай Якубоўскай у Беларускім Замку. Падчас сустрэчы Вольга асабіста ўручыць свае карціны іх героям і гераіням.
16:30 — Лекцыя пра Ларысу Геніюш у «Карчме 1863» (Bokšto g. 2).
18:00 — Акустычны канцэрт Юрыя Стыльскага ў пабе Alaus Namai (Goštauto g. 8; квіток — 15 € наяўнымі).
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары