Грамадства4949

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда

Агулам грамадзянства Польшчы ад прэзідэнта за першы год кіравання Наўроцкага атрымалі ўсяго 62 чалавекі — раней лік ішоў на тысячы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Два спосабы атрымаць грамадзянства

У Польшчы існуюць дзве працэдуры атрымання грамадзянства замежнікамі: праз ваяводу (uznanie za polskiego obywatela / прызнанне польскім грамадзянінам) і праз прэзідэнта (nadanie obywatelstwa / прадастаўленне грамадзянства).

Першы варыянт стандартны і найбольш распаўсюджаны. Для атрымання польскага пашпарта праз ваяводу замежнік у залежнасці ад падстаў мусіць пражыць у Польшчы ад аднаго да дзесяці гадоў, здаць моўны экзамен на ўзровень В1 і адпавядаць шэрагу іншых патрабаванняў.

У выпадку прадастаўлення грамадзянства прэзідэнтам выконваць ніякіх умоў у тым ліку па часе пражывання не трэба, як і здаваць моўны экзамен.

Такой магчымасццю карысталіся тысячы людзей штогод. Сярод іх былі і па некалькі сотняў грамадзян Беларусі. Амаль усе яны мелі польскае паходжанне і карту паляка.

Больш за ўсё польскіх пашпартоў ад прэзідэнта грамадзяне Беларусі атрымалі ў 2021 годзе — 503 чалавекі. Але працэдура была папулярная і раней, калі яшчэ пераезд у Польшчу не быў настолькі масавым.

Так, напрыклад, у 2019‑м 334 грамадзяніны Беларусі атрымалі грамадзянства праз прэзідэнта.

Этнічным палякам з картай паляка ў 2010‑я займець польскае грамадзянства такім чынам часам атрымлівалася, нават калі яны зусім не жылі ў Польшчы. Але з часам атрымаць пашпарт па такой схеме станавілася складаней.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

У 2022‑м 410 беларусаў атрымалі грамадзянства Польшчы ад прэзідэнта, у 2023‑м — 265, у 2024‑м — 166. Цягам усяго 2025 года толькі 102 грамадзяніны Беларусі атрымалі грамадзянства ад Дуды.

У жніўні 2025 года на пасаду прэзідэнта Польшчы заступіў Караль Наўроцкі. Паводле даных Gazeta.pl, у перыяд з 6 жніўня 2025 па 13 жніўня 2026‑га ён даў польскае грамадзянства толькі двум беларусам.

Апроч двух беларусаў, Наўроцкі даў грамадзянства яшчэ 60 чалавекам, з якіх было 36 грамадзян Украіны. На другім месцы па папулярнасці ідуць ізраільцяне — 8 чалавек. На трэцім — грамадзяне В'етнама — 6 чалавек.

Калі параўнаць грамадзян Украіны і Беларусі, якія звычайна займалі першае і другое месцы, то скарачэнне ў беларусаў нашмат большае.

Калі параўноўваць першы год працы Наўроцкага з 2024 годам (апошні год, калі Дуда быў прэзідэнтам цягам усяго года), то вынікае, што колькасць беларусаў, якім прэзідэнт Польшчы даў грамадзянства, скарацілася ў 83 разы — з 166 да 2 чалавек.

Караль Наўроцкі. Фота: Jakub Porzycki/NurPhoto via Getty Images

З украінцамі скарачэнне таксама велізарнае, але не такое, як у выпадку з беларусамі. Калі ў 2024‑м 759 грамадзян Украіны атрымалі пашпарты ад прэзідэнта Дуды, то за год кіравання Наўроцкага — усяго 36 чалавек. Гэта ў 21 раз менш.

Што гэта азначае? 

Відавочна, што падыход Наўроцкага да выдачы грамадзянства замежнікам кардынальна адрозніваецца ад ягоных папярэднікаў. Дуда за дзесяць гадоў пры ўладзе даў грамадзянства 20 500 чалавекам, то-бок у сярэднім крыху больш чым па 2000 чалавек штогод. Камароўскі за пяць гадоў надаў грамадзянства 12 700 чалавекам, ці каля 2540 штогод.

І калі па выніках першага года кіравання Наўроцкага вынікае, што атрыманне грамадзянства праз прэзідэнта амаль немагчымае, то па звычайнай працэдуры колькасць атрымальнікаў польскага пашпарта працягвае расці.

Так, за 2025 год больш за 19 тысяч замежнікаў сталі грамадзянамі Польшчы — сярод іх каля 10 тысяч украінцаў і каля 6500 беларусаў.

Агулам толькі за апошнія чатыры гады польскі пашпарт атрымалі каля 20 тысяч грамадзян Беларусі. 

Каментары49

  • Антось
    21.08.2026
    Дзе цяпер грамадзянка Польшчы Мельнікава?
  • Bielarus' Forever
    21.08.2026
    Таму што, нягледзячы на сьцьверджаньні шэрагу беларускіх гістарычных магаўска-ультракансэрватыўных тэлеграм-каналаў, гэта Наўроцкі - ёсьць маскоўская марыянэтка і іх кліент, як Обран, Фіца (які цяпер ужо прыкрыў раток), да 2022 г. - Марын Лё Пэн, Зэман і г.д.
  • Сматрашчы
    21.08.2026
    Большэ нада выступаць, што мы с украинцами заадно, эта далжно памоч.

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку27

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку27

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць