Грамадства11

На Віцебшчыне выставілі на таргі адразу 12 гатэляў

У Віцебскай вобласці на продаж выставілі 12 гатэляў, што месцяцца ў дзесяці раёнах. Дзевяць аб’ектаў знаходзяцца непасрэдна ў райцэнтрах. Большасць будынкаў была пабудаваная яшчэ ў савецкія часы і цяпер патрабуе абнаўлення, піша выданне «Витьбичи».

Плошча аб’ектаў складае ад 220 да 2700 квадратных метраў. Сярод іх ёсць як невялікія будынкі, так і даволі буйныя гатэльныя комплексы.

Самая незвычайная прапанова — дзейны гатэль у Мёрах. Яго стартавая цана складае ўсяго 43 рублі. Двухпавярховы будынак размешчаны каля возера, побач з набярэжнай, гарадскім паркам і мясцовымі славутасцямі.

Самы малады аб’ект знаходзіцца ў Бягомлі Докшыцкага раёна. Гэта двухпавярховы матэль каля трасы М3, пабудаваны ў 2016 годзе. Яго плошча — больш за 173 кв. м, а пачатковая цана перавышае 109 тысяч рублёў.

Больш дарагі лот — гатэль у Паставах плошчай амаль 1700 кв. м. Будынак 1933 года пабудовы быў рэканструяваны ў 2006-м. У 41 нумары могуць размясціцца да 88 гасцей. Стартавая цана — больш за 1 мільён рублёў. Гэта таксама адзіны з выстаўленых гатэляў, які ўжо мае сертыфікат адпаведнасці катэгорыі «без зорак».

Гатэлі прадаюць у Дубровенскім, Бешанковіцкім, Глыбоцкім, Браслаўскім, Докшыцкім, Пастаўскім, Мёрскім, Ушацкім, Талачынскім і Чашніцкім раёнах. У Талачынскім і Чашніцкім раёнах на таргі выставілі па два аб’екты.

Таргі пачнуцца ўжо ў верасні і пройдуць на электронных пляцоўках Беларускай універсальнай таварнай біржы і РУП «Інстытут нерухомасці і ацэнкі».

Пры гэтым патэнцыйным купцам варта ўлічваць умовы продажу. Напрыклад, гатэль у Паставах нельга будзе самастойна перапрафіляваць: змяніць яго мэтавае прызначэнне можна толькі з пісьмовага дазволу райвыканкама.

Каментары1

  • ваван
    28.08.2026
    потиху разбазаривается народное добро.. сберегли...

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць