Аўто88

Асабістая машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Беларусы ўжо гатовыя скінуцца на рамонт, але з агаворкай

Аўтамабіль класіка беларускай літаратуры шмат гадоў не на хаду. 

Машына Якуба Коласа. Скрыншот з відэа: @hladchuk_yura / Threads

Машына належыць унуку Коласа — Андрэю Данілавічу Міцкевічу

Апошні раз асабістая «Пабеда» Якуба Коласа заводзілася ў 1968 годзе.

У 2017‑м тэлеканал «Белсат» рабіў выпуск пра тое, што аўтамабіль беларускага класіка гніе ў гаражы ў спальным раёне Мінска.

Скрыншот відэа: тэлеканал «Белсат» за 2017 год

Унукі Якуба Коласа тады распавядалі, як іх нядаўна выгналі з гаспадарчых пабудоў, якія для іх жа будаваў знакаміты дзед. Дырэктарка музея імя Якуба Коласа тады казала, што лічыць, нібы сваякі хочуць нажыцца на імені легендарнага продка.

Таксама вядома, што гадоў 6‑7 таму цяперашняму ўласніку аўто — унуку Коласа — прапанавалі заняцца рэстаўрацыяй аўто дзеда. Але ён не знайшоў паразумення з інвестарам, гатовым узяцца за праект, — унук класіка не пагадзіўся на абмежаванні па выкарыстанні аўто пасля аднаўлення цягам пэўнага часу.

Днямі ў трэдсах з'явіліся фота і відэа, як машына паэта выглядае цяпер.

Машына Якуба Коласа. Скрыншоты з відэа: @hladchuk_yura / Threads

«Пабеда» М-20 Коласа так і стаіць у звычайным гаражы, пакрытая тоўстым слоем пылу. На відэа бачна, што аўтамабіль у жаласным стане і патрабуе не проста рамонту, а поўнай рэстаўрацыі.

Машына часткова разабраная. Салон цалкам пусты. Днішча аўтамабіля і колавыя аркі ўжо аднавілі раней, але агульны стан машыны гэта асабліва не змяніла.

Частка зварачных работ была выкананы раней. Скрыншоты з відэа: @hladchuk_yura / Threads

Аднавіць ці пакінуць як ёсць?

У каментарах пад відэа разгарэлася дыскусія, што варта рабіць з машынай класіка. Адныя лічаць, што машыне патрэбная якасная поўная рэстаўрацыя, іншыя — што варта пакінуць у арыгінальным стане, толькі паправіўшы тэхнічную частку. Маўляў, каб захаваць яе ў тым выглядзе, у якім яна засталася ад паэта.

«А навошта яе рабіць? Яна ж каштоўная тым, што ёй валодаў вядомы чалавек. Лагічней закансерваваць як ёсць. Як «Масквіч» Прышвіна, які застаўся такім, якім быў пры жыцці гаспадара», — напісаў адзін з каментатараў.

Праўда, у якасці аргумента супраць такой прапановы адзначаюць, што машына ўжо даўно не ў тым стане, у якім была пасля смерці Коласа.

«Суперзнаходка! Яе варта было б адрэстаўраваць. І так столькі ўжо страчана, што пара б ужо хоць нешта захаваць», — гучыць адзін з каментароў.

Скрыншоты з відэа: @hladchuk_yura / Threads

Беларусы гатовыя скінуцца, але ёсць нюансы

Сярод каментатараў нямала тых, хто прапануе адкрыць збор на аднаўленне машыны.

«Пытанне, што з ёй будзе далей, можна краўдфандынг запусціць», — напісаў адзін з іх. На што яму ў адказ напісалі, што ў машыны ёсць уласнік, які і вызначае яе будучыню.

«Калі вам трэба разжаваць, то… Наколькі высокая верагоднасць, што машына пасля таго, як будзе зробленая за чыйсьці кошт, не будзе ў выніку проста прададзеная?!» — задаўся пытаннем чалавек, які прапанаваў запусціць краўдфандынг, але з агаворкамі.

«Патрэбна дэталізацыя: што трэба, колькі гэта каштуе, бюджэт, пад гэты бюджэт збор. І мэта: музей, у гараж прыватнаму калекцыянеру, каб не пайшлі працы прахам і г.д.».

«Машына ўнікальная без усялякіх сумневаў, страціць шкада. Але каб абвясціць збор, павінны быць выразныя, ясныя задачы і мэта. Тады будуць грошы, неабыякавыя дакладна знойдуцца», — лічыць іншы каментатар.

Адзін з каментатараў прапанаваў перадаць машыну музею акурат да 145‑й гадавіны з дня народзінаў паэта, які адбудзецца налета.

«Хай аддаюць ва ўласнасць музея, а музей аб'яўляе збор сродкаў на рамонт (яны выдатна працуюць у сацсетках са сваімі мерапрыемствамі). На такі збор я адгукнуся — прыватніку не».

Скрыншоты: @hladchuk_yura / Threads

«Пагаджуся з многімі, якая мэта аднаўлення? Калі для музея і каб кожны мог «дакрануцца» да легенды — гэта адно пытанне, калі для прыватнай калекцыі — то ўжо зусім іншае», — напісаў мужчына ў каментарах пад адным з допісаў, прысвечаных «Пабедзе» Коласа.

Што да самога працэсу, то збор грошай тут, бадай, можа быць самай простай і хуткай часткай працы. Куды складаней пралічыць дакладны кошт аднаўленчых работ, знайсці ўсе неабходныя дэталі, каб якасна прывесці машыну ў арыгінальны стан. Апроч таго, сам працэс аднаўленчых работ зойме далёка не адзін месяц у залежнасці ад колькасці людзей, якія працуюць над праектам.

Каментары8

  • вмемориз
    22.09.2026
    «Сталін, ты – праўда і мір!Сталін, ты – сімвал братэрства і згоды!» (с)
  • плавали знаем
    22.09.2026
    есть один хитросделанный потомок бел. помещиков, купил дворец своих предков, собирает деньги на ремонт, а потом превратит в отель и будет наживаться-
    Если собираешь деньги, то оформляй акционерное общество, каждый жертвователь будет владельцем доли
  • Назіральнік
    22.09.2026
    Вельмі падобна на тое, што машына ў такім гаротны стане перш за ўсё праз пазіцыю нашчадкаў, якія проста хочуць атрымаць максімальную выгаду ад спадчыны.

Цяпер чытаюць

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Усе навіны →
Усе навіны

Паведамленні, што ў кабіне пілотаў на борце з Дубая ў Тэль-Авіў пабіліся расіянін і ўкраінец, аказаліся фэйкам4

Беларусь выдала ЗША амерыканскага бухгалтара, які амаль 10 гадоў хаваўся ў Расіі ад падатковай справы7

Знойдзена самая няўдалая кур’ерка тэлефонных махляроў: з ламбарда выгналі, картку заблакавалі, а міліцыянеры затрымалі

«Як я без цябе?» Зміцер Дашкевіч напісаў дзве кнігі пра перажытае і перадуманае ў калоніі. Абвешчаны збор грошай на выданне5

Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў14

Беларуская дальнабойшчыца мірна стаяла ў заторы ў Германіі, калі пад яе машыну з размаху рэзнуўся легкавік2

Кіраўніка вялікай кампаніі сельгастэхнікі асудзілі за палітыку

Хацелі ўкласціся ў 45 тысяч, а выйшла 75 тысяч рублёў. Маладыя расказалі пра выдаткі на вяселле17

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць