Двух беларусаў затрымалі з моцнадзейнымі рэчывамі пры спробе выехаць у Расію
Двух грамадзян Беларусі затрымалі падчас спецыяльных мерапрыемстваў на беларуска-расійскай мяжы. У іх знайшлі рэчывы, якія адносяцца да моцнадзейных, піша Дзяржаўны мытны камітэт.

Мужчыны ехалі ў Расію на аўтамабілі Chevrolet. У асабістых рэчах аднаго з іх знайшлі пластыкавы слоік з 97 таблеткамі, а ў другога — два флаконы з вадкасцю.

Экспертыза паказала, што таблеткі ўтрымлівалі метылтэстастэрон і дэгідрахлорметылтэстастэрон, а ў флаконах быў драсталон. Усе тры рэчывы адносяцца да моцнадзейных, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

У дачыненні да затрыманых распачалі крымінальныя справы за спробу незаконнага перамяшчэння праз мяжу моцнадзейных рэчываў. Ім пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Каментары