Свет22

«Я проста пажартаваў»: Трамп усё ж не збіраецца прызначаць кіраўніка UFC на пасаду прэс-сакратара

На гэтым тыдні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выклікаў перапалох, заявіўшы, што хоча прызначыць кіраўніка UFC Дану Уайта сваім прэс-сакратаром.

Дональд Трамп і Дана Уайт. Фота: AP Photo / Mark Schiefelbein

Зараз Трамп публічна адмовіўся ад гэтай ідэі: у размове з журналістамі 8 лістапада ён назваў яе жартам, піша Bild.

UFC — найбуйнейшая ў свеце ліга змяшаных баявых мастацтваў.

Ён «проста пажартаваў», заявіў Трамп. «Гэта быў прыклад таго, як я пажартаваў, а людзі потым сказалі: «Ведаеш, насамрэч гэта даволі добрая ідэя».

Гэтыя словы паклалі канец спрэчкам пра тое, ці сур'ёзна прэзідэнт выказваўся напярэдадні, калі ў публікацыі ў сацыяльных сетках папрасіў Уайта: «Калі ласка, пагаджайся на гэтую працу».

У сваёй публікацыі пра Уайта ў Truth Social Трамп заявіў, што папрасіў «жорсткага байца і ваяра» Уайта ўзяць з сабой «памочнікаў», а таксама дадаў да допісу імёны і фатаграфіі вядомых байцоў лігі. Трамп і раней жартаваў пра баявыя віды спорту і прэсу.

Сам Уайт, у сваю чаргу, 7 лістапада на прэс-канферэнцыі пасля баксёрскага мерапрыемства ў Вялікабрытаніі заявіў, што неадкладна вылеціць у Вашынгтон, каб сустрэцца з Трампам. Аднак ужо на наступны дзень Трамп сказаў, што Уайт будзе ў Вашынгтоне з іншых прычын і зойдзе ў госці.

Папярэдняя прэс-сакратарка Трампа, Кэці Закарыя, займала гэтую пасаду ўсяго пяць дзён, перш чым яе звольнілі.

Каментары2

  • Жах
    09.11.2026
    Гэта ж трэба каб так адэбелела Амерыка каб абраць такое
  • a.hto.tam.idze
    09.11.2026
    Жарт па ўзроўню тупасці можна праўнаць з жартам пра бомбу ў самалёце. Рэпубліканцам варта прызадумацца наконт наступстваў знаходжання прэзідэнта з дэменцыяй на пасадзе яшчэ два гады. У дадатак да паразы на прэзідэнцкіх выбарах, можна таксама атрымаць дэмакратычную супербольшасць у Кангрэсе.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць